Эндзі Бэрнэм
Э́ндру Бэ́рнэм (па-ангельску: Andrew Burnham; нар. 7 студзеня 1970 году) — брытанскі палітык, які займае пасаду прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі зь ліпеня 2026 году і лідэра Лейбарысцкай партыі з 2026 году. Раней з 2017 па 2026 гады быў мэрам Вялікага Манчэстэру.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бэрнэм нарадзіўся 7 студзеня 1970 года ў Эйнтры ў графстве Ланкашыр, што месьціцца ў прадмесьцях Лівэрпулу[6]. Ягоны бацька працаваў тэлефонным інжынэрам, а маці была рэгістратаркай у тэрапэўта. Хлопцам атрымаў адукацыю ў каталіцкай пачатковай школе Сьвятога Льюіса і рымска-каталіцкай сярэдняй школе Сьвятога Элрэда ў Ньютан-ле-Ўілаўз[7]. Далучыўся да Лейбарысцкай партыі ў веку 15 гадоў[8]. Бэрнэм вывучаў ангельскую мову ў Кембрыдзкім унівэрсытэце. Ён атрымаў ступень бакаляўра мастацтваў другой клясы[7], а пазьней атрымаў ступень магістра мастацтваў[9].
Па заканчэньні навучаньня Бэрнэм пераехаў у Лёндан. З 1991 па 1994 гады працаваў журналістам у прыватнай кампаніі Baltic Publishing[10][11][12][13]. З 1994 году да выбараў 1997 году быў дасьледнікам у Тэсы Джоўэл. У 1995 годзе далучыўся да прафэсійнага зьвязу працаўнікоў транспарту і агульнага профілю. Пасьля выбараў 1997 году ён ад жніўня да сьнежня 1997 году быў парлямэнцкім чыноўнікам канфэдэрацыі Нацыянальнай службы аховы здароўя, а затым на год заняў пасаду адміністратара ў Футбольнай спэцыяльнай групе[14].
Пачатак палітычнай дзейнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па сыходзе Лоўрэнса Канліфа на пэнсію Бэрнэм пасьпяхова пасьпяхова заняў пасаду кандыдата ў парлямэнт ад Манчэстэру, дзе тады звычайна лейбарысты мелі гарантаванае месца. На выбарах 2001 году ён быў абраны большасьцю ў 16 362 галасы і выступіў з сваёй першай прамовай у Палаце грамадаў 4 ліпеня 2001 году[15]. Па абраньні ў парлямэнт быў сябрам камітэту па ахове здароўя з 2001 па 2003 гады, калі быў прызначаны асабістым парлямэнцкім сакратаром міністра ўнутраных справаў Дэйвіда Бланкета[9]. Па першай адстаўкі Бланкета ў 2004 годзе ён стаў асабістым парлямэнцкім сакратаром міністра адукацыі Рут Келі[9].
Ва ўрадзе Блэра і Браўна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля выбараў 2005 году палітык быў прызначаны на пасаду парлямэнцкага намесьніка дзяржаўнага сакратара ва ўрадзе Тоні Блэра, адказваючы за выкананьне Закону аб пасьведчаньнях асобы 2006 году. У траўні 2006 году быў пераведзены на пасаду дзяржаўнага міністра па пытаньнях рэформаў у міністэрстве аховы здароўя[16]. У першым кабінэце міністраў Гордана Браўна, абвешчаным 28 чэрвеня 2007 году, Бэрнэм быў прызначаны галоўным сакратаром міністэрства фінансаў, і займаў гэтую пасаду да 2008 году. Падчас працы ў міністэрстве фінансаў ён дапамагаў рыхтаваць Комплексны агляд выдаткаў 2007 году[17].

У студзені 2008 году падчас перастаноўкі Бэрнэм быў павышаны да пасады дзяржаўнага сакратара па пытаньнях культуры, СМІ і спорту, замяніўшы Джэймза Пэрнэла[18]. У канцы 2008 году палітык абвесьціў аб плянах ураду ўзмацніць кантроль над інтэрнэт-кантэнтам, каб ураўнаваць дысбалянсам паміж рэгуляваньнем Сеціва і тэлебачаньня[19][20][21]. У чэрвені 2009 году зноў быў павышаны да пасады, стаўшы дзяржаўным сакратаром па пытаньнях аховы здароўя. Займаў гэтую пасаду да адстаўкі лейбарысцкага ўраду пасьля парлямэнцкіх выбараў 2010 году. У ліпені 2009 году, празь месяц пасьля таго, як ён стаў міністрам аховы здароўя, Бэрнэм распачаў незалежнае расьсьледаваньне пад кіраўніцтвам каралеўскага адваката Робэрта Фрэнсіса адносна незвычайна высокіх паказьнікаў сьмяротнасьці ў Стафардзкім шпіталі[22]. Расьсьледаваньне выявіла сыстэматычныя хібы ў працы ўстановы, але прыйшло да высновы, што было б «памылкай» зьвязваць гэтыя недахопы з пэўнай колькасьцю сьмерцяў[23]. Бэрнэма крытыкавалі за тое, што ён не наведаў больніцу і асабіста не сустрэўся з пацярпелымі сем’ямі[24]. Будучы міністрам аховы здароўя, Бэрнэм прапанаваў стварыць Нацыянальную службу мэдычнай дапамогі, якая б укараніла фінансаваную дзяржавай сыстэму бясплатнай сацыяльнай дапамогі ў месцы карыстаньня паводле аналёгіі з Нацыянальнай службай аховы здароўя[25]. У верасьні 2009 году адбыліся публічныя кансультацыі, а ў час кансультацыяў было выяўлена грамадзкае жаданьне рэформы сацыяльнай дапамогі. Бэрнэм афіцыйна запусьціў працу новай сыстэмы ў шэраг этапаў, але пасьля паразы лейбарыстаў на парлямэнцкіх выбарах 2010 году кааліцыя кансэрватараў і лібэральных дэмакратаў адхіліла рэформу[26][27].
У апазыцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У траўні 2010 году Бэрнэм стаў ценявым міністрам аховы здароўя. Пасьля адстаўкі Браўна з пасады лідэра Лейбарысцкай партыі Бэрнэм заявіў пра свой намер балятавацца на наступных выбарах на лідэра партыі[28]. Палітык прытрымліваўся сваёй філязофіі «амбітнага сацыялізму», далучыўшыся да кампаніі за спыненьне неаплатных стажыровак[29]. Таксама, ён узяў на сябе палітычныя абавязацельствы, у тым ліку аднавіць Нацыянальную службу мэдычнай дапамогі, якой ён раней пільванаўся на пасадзе міністра аховы здароўя, і замяніць падатак на спадчыну падаткам на кошт зямлі[30]. Бэрнэм заняў чацьверты радок, выбыўшы ў другім туры з 10,4% галасоў.

Пасьля пэўны час палітык быў ценявым сакратаром па пытаньнях адукацыі і каардынатарам выбараў ад Лейбарысцкай партыі. У 2015 годзе, па паразе лейбарыстаў на агульных выбарах, Бэрнэм зноў балятаваўся на пасаду кіраўніка партыі[31]. Ён падкрэсьліў неабходнасьць аб’яднаньня партыі і краіны і «зноў адкрыць сэрца лейбарыстаў»[32]. Спачатку ён быў фаварытам у гонцы[33], але зьяўленьне Джэрэмі Корбіна ад левай фракцыі партыі зьменьшылі шанцы Бэрнэма. У верасьні ён заняў другое месца пасьля Корбіна на выбарах, узяўшы 19% галасоў выбарнікаў у першым туры[34]. Пасьля прыняў прызначэньне ценявога міністра ўнутраных справаў у першым ценявым кабінэце міністраў Корбіна і застаўся на гэтай пасадзе пасьля перастаноўкі ў 2016 годзе[35].
Мэр Вялікага Манчэстэру
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
5 траўня 2016 году прадстаўнік Бэрнэма пацьвердзіў, што да яго зьвярнуліся партыйныя чыноўнікі Вялікага Манчэстэру з просьбай разгледзець мажлівасьць сыходу зь ценявога кабінэта з мэтай балятаваньня ў выбарах мэра гораду ў 2017 годзе. 18 траўня палітык сам пацьвердзіў, што пойдзе на выбары[36]. Бэрнэм быў абраны на пасаду мэра 5 траўня 2017 году[37][38]. Ён атрымаў 63% галасоў, заваяваўшы большасьць ва ўсіх дзесяці раёнах Вялікага Манчэстэру[39]. Па абраньні ён выклаў свой плян стварэньня «фонду дапамогі валацугам», грошы зь якога будуць ісьці дабрачынным арганізацыям для валацугаў і службам псыхічнага здароўя і рэабілітацыі[40].
На выбарах 6 траўня 2021 году Бэрнэм быў пераабраны мэрам, атрымаўшы 67% галасоў[41] пры яўцы 34,7%[42]. Па перавыбраньні ён стаў фаварытам букмэкераў на пасаду наступнага лідэра Лейбарысцкай партыі. Адказваючы на пытаньне пра свае амбіцыі, ён адказаў, што ягоным прыярытэтам ёсьць пасада мэра, але ён гатовы дапамагчы, калі спатрэбіцца[43]. На выбарах мэра 2024 году ён быў абраны на трэці тэрмін, здабыўшы 63,4% галасоў пры яўцы 32,5%. Па сыходзе з пасады мэра мясцовая газэта Manchester Evening News станоўча ацаніла ягоную дзейнасьць, адзначыўшы эканамічнае разьвіцьцё і барацьбу зь бяздомніцтвам, але і лічыла, што ён не дасягнуў вялікага посьпеху ў кіраваньні паліцыяй[44]. Апытаньні паказалі, што ягоны рэйтынг ухвалы складаў 65%[45].
Вяртаньне ў парлямэнт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
19 траўня 2026 году Бэрнэм стаў кандыдатам ад Лейбарысцкай партыі ў Мэйкерфілдзе, пасьля таго, як аніводзін іншы патэнцыйны кандыдат не ўвайшоў у кароткі сьпіс[46][47]. Газэта Manchester Evening News паведаміла, што палітык будзе будаваць сваю кампанію вакол даверу да палітыкі і «эканамічнага абнаўленьня», а таксама большай дэцэнтралізацыі мясцовых уладаў[48]. Ён называў будаўніцтва жыльля адным з сваіх прыярытэтаў, а таксама абяцаў падтрымку вугальнай супольнасьці гэтага раёну[49]. Манчэстэрскі гурт Oasis даў Бэрнэму дазвол выкарыстоўваць у перадвыбарчай кампаніі сваю песьню Some Might Say[50]. Перамога Бэрнэма вярнула яго ў Палату грамадаў упершыню з 2017 году і дала яму права балятавацца на лідэрства ў Лейбарысцкай партыі[51]. У сваёй пераможнай прамове Бэрнэм заявіў, што ў лейбарыстаў ёсьць «апошні шанец на зьмены», і ахарактарызаваў вынік як магчымы паваротны момант у брытанскай палітыцы.
Пасьля таго, як стала вядома, што Кір Стармэр зьбіраецца пайсьці ў адстаўку з пасады прэм’ер-міністра, Бэрнэм заявіў аб тым, што будзе балятавацца на наступных выбарах лідэра партыі. Бэрнэм уважаўся за найбольш верагодным пераемнікам Стармэра. Ён стаў адзіным заяўленым кандыдатам на лідэрам партыі, атрымаўшы вялікую падтрымку[52].
Пасада прэм’ер-міністра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да 13 ліпеня ён быў адзіным вылучаным кандыдатам, і матэматычна было немажліва, каб хто-небудзь яшчэ меўся балятавацца на пасаду прэм’ер-міністра[53]. Такім чынам, 17 ліпеня ён быў абраны, а 20 ліпеня быў прызначаны прэм’ер-міністрам каралём Карлам III[54]. Пазьней у той жа дзень ён пачаў складаць склад свайго кабінэта міністраў[55].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.workwithdata.com/person/andy-burnham-1970
- ↑ Andy Burnham and the inbetweeners: The implications of Britain's first Cooperative prime minister (анг.) — 2026.
- ↑ http://webarchive.nationalarchives.gov.uk/20100407204138/www.dh.gov.uk/en/Aboutus/MinistersandDepartmentLeaders/Ministers/Ministersbiography/DH_100325
- 1 2 3 Who's who (брыт. анг.) — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
- ↑ Who is Andy Burnham's wife, Marie-France van Heel? (анг.) — 2026.
- ↑ Andy's biography from his Andy4Leader web-site Архіўная копія ад 05.07.2010 г.
- 1 2 Collins, David (23.05.2026) Who is Andy Burnham really? Teen 'scally' to professional outsider. The Times. Архіўная копія ад 25.05.2026 г.
- ↑ Orders of the Day — European Communities (Amendment) Bill. They Work For You. Архіўная копія ад 07.11.2021 г.
- 1 2 3 Biography of Andy Burnham : Department of Health. Webarchive.nationalarchives.gov.uk. Архіўная копія ад 07.04.2010 г.
- ↑ Chambers, Sam (16.07.2026) Former logistics reporter set to become Britain's latest prime minister. Splash247.
- ↑ O'Neill, Sean. Andy Burnham's story of an oh-so-changeable ambassador for change // The Times, 17.06.2026 г.
- ↑ Former BD journalist set to become UK PM // Bulk Distributor
- ↑ BD turns 30 // Bulk Distributor
- ↑ Woodward, Will. New culture secretary keeps an open mind on licence fee // Guardian News & Media, 26.01.2008 г. Архіўная копія ад 05.10.2008 г.
- ↑ House of Commons Hansard; vol 371, part 14, col 333. Parliament of the United Kingdom (04.07.2001). Архіўная копія ад 30.06.2009 г.
- ↑ Department of Health Departmental Report 2007 Архіўная копія ад 18.10.2021 г.
- ↑ Andy Burnham: Labour spending was not profligate // The Guardian, 17.05.2015 г. Архіўная копія ад 11.07.2015 г.
- ↑ Sometimes a problem really is an opportunity… for others // The Times, 25.01.2008 г. Архіўная копія ад 30.06.2009 г.
- ↑ Sweney, Mark. Government to tighten up web controls // The Guardian, 26.09.2008 г. Архіўная копія ад 28.05.2010 г.
- ↑ The medium and the message // BBC News, 01.10.2008 г. Архіўная копія ад 28.05.2010 г.
- ↑ Holmwood, Leigh. Andy Burnham hints at tighter control of online content // The Guardian, 11.06.2008 г. Архіўная копія ад 28.05.2010 г.
- ↑ Fresh inquiry at failing hospital // BBC News, 21.07.2009 г. Архіўная копія ад 14.12.2021 г.
- ↑ How many people died "unnecessarily" at Mid Staffs. Full Fact (07.03.2013). Архіўная копія ад 30.05.2015 г.
- ↑ Mason, Rowena. Mid Staffs: Labour Government ignored MP requests for public inquiry into deaths // The Daily Telegraph, 17.02.2013 г. Архіўная копія ад 18.05.2015 г.
- ↑ Ivory, Mark. Rethinking the Cinderella Service // Local Government Chronicle, 08.10.2009 г.
- ↑ Jarrett, Tim Social care: Government reviews and policy proposals for paying for care since 1997 (England). — House of Commons Library.
- ↑ Personal Care at Home Act 2010 (repealed). legislation.gov.uk.
- ↑ Prince, Rosa. Andy Burnham and Diane Abbott join Labour leadership race // The Daily Telegraph, 21.05.2010 г.
- ↑ Midgley, Neil. Andy Burnham: BBC should end unpaid work experience // 23.07.2010 г.
- ↑ Burnham, Andy. Land value tax – not old or New but true Labour // The Guardian, 26.08.2010 г.
- ↑ Dathan, Matt. Andy Burnham becomes third candidate to declare Labour leadership bid // The Independent, 13.05.2015 г. Архіўная копія ад 24.01.2016 г.
- ↑ Andy Burnham: We must find 'heart of Labour' // BBC News, 13.05.2015 г. Архіўная копія ад 24.05.2015 г.
- ↑ Jane Merrick. Chuka Umunna was in third place in survey of defeated Labour parliamentary candidates, poll reveals // The Independent, 16.05.2015 г. Архіўная копія ад 01.05.2022 г.
- ↑ Jeremy Corbyn wins Labour leadership contest // BBC News, 12.09.2015 г. Архіўная копія ад 12.09.2015 г.
- ↑ Labour leader Jeremy Corbyn names Andy Burnham shadow home secretary // BBC News, 13.09.2015 г. Архіўная копія ад 16.09.2015 г.
- ↑ McCann, Kate. Andy Burnham confirms he will run for Mayor of Manchester // The Telegraph, 18.05.2016 г. Архіўная копія ад 04.06.2016 г.
- ↑ Williams, Jennifer. What a decade covering Burnham reveals // Financial Times
- ↑ Local Democracy, Economic Development and Construction Act 2009, s 107A(5).
- ↑ Williams, Jennifer. Andy Burnham elected as Greater Manchester's mayor // Manchester Evening News, 05.05.2017 г. Архіўная копія ад 05.05.2017 г.
- ↑ Barnes, Sophie. Burnham launches homelessness fund after election win // Inside Housing, 08.05.2017 г. Архіўная копія ад 10.01.2022 г.
- ↑ Pidd, Helen (08.05.2021) Andy Burnham is reelected mayor of Greater Manchester. The Guardian. Архіўная копія ад 08.05.2021 г.
- ↑ Boycott-Owen, Mason. Labour's Andy Burnham re-elected as the Mayor of Greater Manchester with landslide win // MSN, 09.05.2021 г. Архіўная копія ад 08.05.2021 г.
- ↑ Elections results 2021: Andy Burnham re-elected as Greater Manchester mayor // BBC, 08.05.2021 г.
- ↑ How good a mayor is Andy Burnham? // Manchester Evening News
- ↑ Andy Burnham departs Mayoralty with massive 65% approval // Manchester Evening News
- ↑ McGrath, Dominic (19.05.2026) Andy Burnham confirmed as Labour’s Makerfield candidate. LabourList.
- ↑ Elgot, Jessica; Quinn, Ben. Andy Burnham confirmed as Labour candidate for Makerfield byelection // The Guardian, 19.05.2026 г.
- ↑ Williams, Rob (18.05.2026) Burnham says UK must 'move beyond' Brexit debate. Manchester Evening News.
- ↑ Gleave, Tony. Andy Burnham meets former mineworkers to discuss campaign for justice // Wigan Today, 30.05.2026 г.
- ↑ Simpson, Greta (18.05.2026) Oasis give Burnham nod to use track in election campaign video. Manchester Evening News.
- ↑ Bruce, Andy; Macaskill, Andrew; Piper, Elizabeth. UK PM Starmer vows to fight any challenge after leading rival Burnham wins big // Reuters, 19.06.2026 г.
- ↑ Ex-minister not ruling out leadership bid yet. BBC (28.06.2026).
- ↑ Gregory, James (13.07.2026) Burnham cements Labour leadership with backing of 349 MPs. BBC News.
- ↑ Spivey, Matt; Hadfield, Charlotte; Mason, with Chris; Street, Henry Zeffman reporting from Downing; Coughlan, Sean; Palace, Daniela Relph at Buckingham. Andy Burnham at Buckingham Palace to become prime minister after Keir Starmer formally resigns // BBC News, 20.07.2026 г.
- ↑ Bosotti, Rorey; Hatton, Ben; Mason, Chris; Eardley, Nick. Healey appointed chancellor and Miliband becomes foreign secretary as Andy Burnham picks cabinet // BBC News, 20.07.2026 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на Брытанскім парлямэнце.