Перайсьці да зьместу

Эмінэ Джапарава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі


Эмінэ Аяраўна Джапарава
па-ўкраінску: Еміне Айярівна Джапа́рова
па-крымскататарску: Emine Ayar qızı Ceppar
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася5 траўня 1983(1983-05-05) (42 гады)
Адукацыя
Узнагароды
ордэн «За заслугі» III ступені

Эмінэ Аяраўна Джапарава (таксама Эмінэ Джэпар, па-ўкраінску: Еміне Айярівна Джапа́рова, па-крымскататарску: Emine Ayar qızı Ceppar; нар. 5 траўня 1983, Краснадар, РСФСР) — украінская крымскататарская палітычная і дзяржаўная дзяячка, журналістка, першы намесьнік міністра замежных спраў Украіны з (10 чэрвеня 2020 па 2 красавіка 2024 гадоў)[2]. Была пастаянным прадстаўніком Украіны пры міжнародных арганізацыях ў месьце Вена (22.02.2024—10.07.2024)[3].

Скончыла Інстытут міжнародных адносін Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі (2000—2006), аддзяленьне міжнародных адносін. Атрымала дыплёмы палітоляга-міжнародніка і перакладчыка ангельскай мовы з адзнакай.

У 2005 годзе ўдзельнічала ў праграмах Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША «International Visitor Leadership Program» і «Моладзевая альтэрнатыва», прайшла стажыроўку ў Сакратарыяце першага намесьніка старшыні Вярхоўнае Рады Ўкраіны. У 2008 годзе ўдзельнічала ў вучэбнай праграме для дыпляматаў пры Інстытуце міжнародных адносін у горадзе Клінгендаль, (Нідэрлянды).

У 2002—2003 працавала на грамадзкіх пачатках памочніцай па пытаньнях нацыянальных меншасьцяў у службе першага віцэ-прэм’ер-міністра Украіны па гуманітарных пытаньнях. З сакавіка 2008 па студзень 2010 года працавала аташэ на пасадзе трэцяга сакратара аддзела сацыяльна-гуманітарных пытаньнях Дэпартамэнта культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва МЗС Украіны.

З 2011 года пачала займацца журналістыкай. Да 2014 года працавала вядучай, аўтарам праграм на крымскататарскім тэлеканале АТР. Зь лютага 2014 — журналістка «Радыё Свабода».

З кастрычніка 2015 па красавік 2016 года знаходзілася на пасадзе радніка міністра інфармацыйнай палітыкі па пытаньнях інфармацыйнай палітыкі адносна Крыма.

20 красавіка 2016 года прызначаная на пасаду першага намесьніка міністра інфармацыйнай палітыкі Украіны. 3ь верасьня 2019 напісала заяву аб звальненьні з пасады[4].

Кандыдат у народныя дэпутаты ад партыі «Украінская стратэгія Гройсмана» на парляманцкіх выбарах 2019 году, № 4 у сьпісе[5].

З 18 траўня 2020 году — першы намесьнік міністра МЗС Украіны Дзмітрыя Кулебы[6]. Старшыня Нацыянальнай камісіі Украіны па справах ЮНЭСКА[7].

24 жніўня 2021 года прысвоены дыпляматычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца другое клясы[8].

22 лютага 2024 году была прызначаная патаянным прадстаўніком Украіны пры міжнародных арганізацыях ў месьце Вена (Аўстрыя)[9]. У чэрвене 2024 году Эмінэ Джапарава было прад'яўляенае падазрэньне аб дапамозе пры незаконным перасячэньні мяжы свайго мужа Андрэем Багалюбавым.Эмінэ Джапарава дапамагала свайму мужу. Яе прызначэньне ў Вену было адмененае. 12 ліпеня 2024 году Эмінэ Джапарава падала ў адстаўку з пасады пастаяннага прадстаўніка Ўкраіны пры міжнародных арганізацыях у Вене[10][11].

  1. ^ а б http://government.ru/docs/all/119042/?page=3
  2. ^ Про призначення Джапарової Е. А. першим заступником Міністра закордонних справ України Кабінет Міністрів України Праверана 10 червня 2020 г. Архіўная копія ад 11 червня 2020 г.
  3. ^ Указ Президента України № 87/2024 «Про призначення Е.Джапарової Постійним представником України при міжнародних організаціях у Відні»
  4. ^ Джапарова написала заяву про звільнення Архіўная копія ад 2019-09-14 г.
  5. ^ Гройсман очолив список партії «Українська стратегія» на виборах до Ради, в п’ятірці — ще три міністри Архівавана 23 чэрвеня 2019. 112.ua (07.06.2019)
  6. ^ Стало відомо, хто стане першим заступником голови МЗС України Праверана 2020-05-18 г. Архіўная копія ад 2020-06-11 г.
  7. ^ Указ прэзідэнта Украіны 272/2020 ад 14 ліпеня 2020 Про голову Національної комісії України у справах ЮНЕСКО
  8. ^ Указ прэзідэнта Украіны 439/2021 ад 24 августа 2021 Про присвоєння дипломатичних рангів
  9. ^ Зеленський призначив Джапарову постпредом України у Відні (укр.)
  10. ^ Еміне Джапарова подала у відставку з посади постпреда України у Відні (укр.)
  11. ^ Пасажир в останньому купе. Як олігарх Геннадій Боголюбов виїжджав з країни (укр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]

Эмінэ Джапаравасховішча мультымэдыйных матэрыялаў