Эміль Якабсэн
| Эміль Якабсэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 24 студзеня 1998 (28 гадоў) | |
| Рост | 192 см | |
| Вага | 86 кг | |
| Пазыцыя | левы скрайні | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Фленсбург-Гандэвіт | |
| Нумар | 31 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2016—2021 | ГОГ Гудмэ | |
| 2021— | Фленсбург-Гандэвіт | |
| Зборныя | ||
| 2019— | Данія | |
Эміль Якабсэн (па-дацку: Emil Jakobsen; нар. 24 студзеня 1998 году) — дацкі гандбаліст нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт» і нацыянальнай зборнай Даніі. Гуляе на пазыцыі левага скрайняга гульца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Якабсэн пачаў гуляць у гандбол у сваім родным горадзе ў клюбе «Кертэмінэ». Яшчэ маладзёнам далучыўся да клюбу ГОГ, дзе спачатку спаборнічаў у моладзевых камандах клюбу. У 2016 годзе дэбютаваў у чэмпіянаце Даніі ў складзе каманды. У 2018 і 2019 гадоў быў адзначаны званьнем таленавітасьцю году[1]. У сэзоне 2019—2020 гадоў, які быў перапынены праз пошасьць каранавірусу, ягоная каманда займала другое месца пасьля 24 з 26 матчаў асноўнага этапу. Пры гэтым гулец быў пятым найлепшым бамбардзірам лігі, закінуўшы 133 мячы, 58 зь якіх былі зробленыя зь сямімэтровых кідкоў. У 2021 годзе паводле вынікаў Лігі чэмпіёнаў стаў найлепшым бамбардзірам турніру, пацэліўшы ў браму супернікаў 111 галоў[2]. У тым жа годзе прыяднаўся да нямецкага клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»[3]. У 2024 годзе ў складзе каманды стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, закінуўшы 18 з 19 кідкоў у выніковым турніры фіналу чатырох. У 2022 годзе было абвешчана, што гулец падоўжыў кантракт з клюбам да 2026 году[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе зборнай Даніі ў 2019 годзе ў матчы супраць зборнай Чарнагорыі. У складзе зборнай станавіўся чэмпіёнам сьвету і пераможцам летніх Алімпійскіх гульняў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Far møder søn i dansk topkamp: Slut med varm mad og tøjvask». Ekstra Bladet.
- ↑ «Mere hæder til Emil Jakobsen». GOG.
- ↑ «SG Flensburg-Handewitt verpflichtet Nachfolger von Magnus Jøndal aus Dänemark». Handball World.
- ↑ «Emil Jakobsen». Hbold.dk
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1998 годзе
- Нарадзіліся ў Даніі
- Гандбалісты клюбу «Фленсбург-Гандэвіт»
- Гандбалісты клюбу ГОГ Гудмэ
- Гандбалісты зборнай Даніі
- Дацкія гандбалісты
- Дацкія гандбалісты і гандбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Гандбалісты і гандбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году