Перайсьці да зьместу

Эміль Гэйнэман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эміль Гэйнэман
Рост 188 см[1]
Вага 90 кг[1]
Пазыцыя левы нападнік
Кідок/Ловы левы[d][1]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 16 лістапада 2001(2001-11-16)[1] (24 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Нью-Ёрк Айлэндэрз
Выступаў за
Драфт НХЛ 43, 2020
Флорыда Пантэрз
Гульнявая кар’ера 2019  цяпер

Эміль Гэйнэман (па-швэдзку: Emil Heineman; нар. 16 лістапада 2001 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Быў абраны на драфце НХЛ 2020 году пад 43-м нумарам клюбам «Манрэаль Канадыенз».

Гэйнэман дэбютаваў у Швэдзкай хакейнай лізе ў сэзоне 2019—2020 гадоў у складзе «Лександу». Ужо ўлетку па дэбюце быў задрафтаваны клюбам «Флорыда Пантэрз» на драфце 2020 году пад 43-м нумарам. У час другога сэзону хакеіста ў Швэцыі правы на гульца ў НХЛ былі абмененыя ў «Калгары Флэймз», а пазьней перайшлі ў «Манрэаль Канадыенз». У свой першы поўны сэзон у «Лександзе» хакеіст згуляў 38 матчаў. У верасьні 2023 году Гэйнэман трапіў у трэнінг-кэмп з «Канадыенз», але быў накіраваны ў Ляваль, дзе пачаў сэзон АХЛ 2023—2024 гадоў[2]. 13 сьнежня швэд быў адкліканы да складу манрэальцаў[3], і 21 сьнежня дэбютаваў у НХЛ у матчы супраць «Мінэсоты Ўайлд»[4]. У сэзоне 2024—2025 гадоў ужо на стала гуляў за «Канадыенз». 13 студзеня 2025 году трапіў у дарожна-транспартны інцыдэнт як пешаход, выбыўшы на тры–чатыры тыдні з траўмай верхняй часткі цела[5][6]. У чэрвені 2025 году быў абменены ў «Нью-Ёрк Айлэндэрз.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]