Эмільен Жаклен
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Эмілье́н Жакле́н (па-француску: Émilien Jacquelin; 11 ліпеня 1995 году) — францускі біятляніст. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў. Шматразовы чэмпіён сьвету.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У лістападзе 2017 году дэбютаваў на Кубку сьвету ў Эстэрсундзе. На другім этапе ў аўстрыйскім Гохфільцэне спартовец у складзе францускай эстафэтнай каманды здабыў бронзавы мэдаль. Браў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 году. Сэзон 2018—2018 гадоў цалкам правёў на Кубку сьвету, двойчы з бронзавымі мэдалямі ўздымаючыся на подыюм у эстафэтах. У ўжо наступным сэзоне браў мэдалі ўжо ў асабістых спаборніцтвах. Выдатна выступіў на чэмпіянаце сьвету 2020 году, узяўшы залатыя мэдалі ў гонцы перасьледу і эстафэце, а таксама быў уганараваны бронзавымі мэдалямі ў масавым старце і сынгл-міксьце. Паводле вынікаў Кубка сьвету 2019—2020 гадоў упершыню трапіў у дзясятку найлепшых агульнага заліку, фінішаваўшы на пятым радку. У дадатак узяў малы крыштальны глёбус Кубка сьвету ў перасьледзе.
На чэмпіянатах сьвету 2021 і 2023 гадоў браў па аднаму залатому мэдалю, стаўшы чэмпіёнам у гонцы перасьледу і ў эстафэце праз два гады. Таксама і там, і там быў уладальнікам бронзавых мэдалёў. Паміж гэтымі сусьветнымі першынствамі разжыўся двума срэбнымі мэдалямі ў эстафэце і сынгл-міксьце на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году. Сэзон Кубка сьвету 2022—2023 гадоў заўчасна завяршыў сэзон праз благія вынікі[2][3].
На чэмпіянаце сьвету 2023 году ў Новэ-Места ўзяў бронзавы мэдаль у эстафэце і трапіў на кветкавую цырымонію з 5-м месцам у індывідуальнай гонцы. У сьнежні 2024 году ў эстафэтах двойчы перамагаў на этапах у Кантыёляхці і Гохфільцэне. На чэмпіянаце сьвету 2025 году ўзяў залаты мэдаль у зьмяшанай эстафэце, але агулам вынікі спартоўца на тым турніры былі расчаравальнымі. Спартовец нават ня быў улучаны ў складзе францускай каманды на мужчынскую эстафэту[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Émilien Jacquelin // http://www.munzinger.de/search/go/document.jsp?id=01000010371
- ↑ «Отступаю, чтобы прыгнуть выше. Продолжение будет красивее». Жаклен не выступит на оставшихся этапах Кубка мира. Спортс. Архіўная копія ад 25.06.2023 г.
- ↑ Жаклен: без досрочного завершения сезона и перерыва я бы попрощался с биатлоном через год. Чемпионат. Архіўная копія ад 07.04.2023 г.
- ↑ Trettin, Niklas (22.02.2025) Eine WM als komplette Enttäuschung. Sport1.de.