Эліёт Грандэн (сноўбардыст)
| Эліёт Грандэн | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 19 красавіка 2001[1] (24 гады) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | сноўбордар |
Эліёт Грандэ́н (па-француску: Éliot Grondin; 19 красавіка 2001 году) — канадзкі сноўбардыст, які спаборнічае ў сноўборд-кросе. Чэмпіён сьвету і прызэр зімовых Алімпійскіх гульняў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спартовец няблага выступаў на юнацкім узроўне, стаўшы ў 2021 годзе ў Краснаярску чэмпіёнам сьвету сярод юнакоў. Яшчэ ў 2018 годзе ўзяў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане, стаўшы наймаладзейшым канадзкім спартоўцам на тых гульнях. На наступных зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году ў Пэкіне Грандэн узяў срэбны мэдаль у сноўборд-кросе[4][5]. Пазьней ён стаў уладальнікам яшчэ і бронзавага мэдаля ў першых зьмяшаных камандных спаборніцтвах па сноўборд-кросе поруч з Мэр’етай О’Дайн[6][7][8]. Паводле вынікаў сэзонаў 2023—2024 і 2024—2025 гадоў рабіўся пераможцам Кубка сьвету, а на чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Энгадыне стаў наймацнейшым спартоўцам у сноўборд-кросе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.lequipe.fr/Snowboard/AussiFicheAthlete14000000000111110.html
- ↑ https://olympic.ca/team-canada/eliot-grondin/
- ↑ https://www.ledevoir.com/sports/595108/snowboardcross-eliot-grondin-monte-sur-le-podium-en-suede
- ↑ Nichols, Paula (10.02.2022) Grondin wins snowboard cross silver at Beijing 2022. Canadian Olympic Committee.
- ↑ Boynton, Sean. Canada’s Eliot Grondin wins silver in snowboard cross at Beijing Olympics // Global News, 10.02.2022 г.
- ↑ Mitchell, Kevin. Canada’s Meryeta O’Dine recovers from crash to claim Olympic bronze with Eliot Grondin in mixed team snowboard cross // National Post, 12.02.2022 г.
- ↑ Boynton, Sean. Canada wins first Olympic bronze medal in mixed snowboard cross at Beijing Games // Global News, 11.02.2022 г.
- ↑ Nichols, Paula (11.02.2022) Grondin & O’Dine win bronze in Olympic debut of mixed team SBX. Canadian Olympic Committee.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на FIS