Эліят Андэрсан
| Эліят Андэрсан | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 лістапада 2002 (23 гады) | |
| Рост | 179 см | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нотынггэм Форэст | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2021—2024 | Ньюкасл Юнайтэд | 44 (0) |
| 2022 | → Брыстал Ровэрз[d] | 21 (7) |
| 2024— | Нотынггэм Форэст | 49 (3) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Шатляндыя (да 17)[d] | 3 (0) |
| 2022 | Шатляндыя (да 21)[d] | 1 (0) |
| 2024—2025 | Ангельшчына (да 21)[d] | 12 (2) |
| 2025— | Ангельшчына | 6 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Э́ліят А́ндэрсан (па-ангельску: Elliot Anderson; нар. 6 лістапада 2002 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Нотынггэм Форэст» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андэрсан далучыўся да акадэміі «Ньюкасл Юнайтэд» у веку васьмі гадоў, а свой першы прафэсійны кантракт з клюбам склаў у лістападзе 2019 году[1], а праз год, у свой васямнаццаты дзень народзінаў, падпісаў яшчэ адзін доўгатэрміновы кантракт[2]. 9 студзеня 2021 году футбаліст дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы трэцяга раўнду Кубка Ангельшчыны супраць «Арсэналу»[3]. 18 студзеня Андэрсан дэбютаваў у Прэм’ер-лізе супраць таго ж суперніка, выйшаўшы на замену на 87-й хвіліне[4]. 31 студзеня 2022 году Андэрсан далучыўся да клюба Другой лігі «Брыстал Ровэрз», выправіўшы ў арэнду да канца сэзону 2021—2022 гадоў[5]. 21 верасьня 2022 году гулец узгадніў новы доўгатэрміновы кантракт[6], а больш сталае трапленьне ў першы склад адбылося ў сэзоне 2023—2024 гадоў.
1 ліпеня 2024 году Андэрсан далучыўся да клюбу Прэм’ер-лігі «Нотынггэм Форэст» за 35 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[7], склаўшы з клюбам пяцігадовы кантракт[8]. У пазьнейшым артыкуле газэты The Daily Telegraph адзначалася, што сума трансфэру складала блізу 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[9]. Пасьля ўражлівага пачатку сэзону ён быў названы гульцом месяца ў жніўні[10]. 19 студзеня 2025 году правёў свой першы гол у ангельскай лізе ў пераможным матчы супраць «Саўтгэмптану», які скончыўся зь лікам 3:2[11].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андэрсан нарадзіўся ў Ангельшчыне, маючы ангельска-шатляндзкае паходжаньне, а ягоная бабуля па бацьку нарадзілася ў Глазга, а пазьней жыла ва Ўітлі-Бэй. На юнацкім і моладзевым узроўні гулец бараніў колеры Шатляндыі. У жніўні 2023 году Андэрсан атрымаў першы выклік у зборную Шатляндыі ад галоўнага трэнэра Стыва Кларка на адборачны матч чэмпіянату Эўропы 2024 году, але праз траўму на матчы ня трапіў. 29 жніўня 2025 году Андэрсан атрымаў першы выклік у зборную Ангельшчыны на адборачныя матчы чэмпіянату сьвету 2026 году супраць зборных Андоры і Сэрбіі[12]. Дэбютаваў у складзе ангельцаў 6 верасьня ў матчы супраць андорцаў, які завяршыўся перамогай каманды з Брытанскіх астравоў зь лікам 2:0[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Elliot Anderson signs first professional contract with Newcastle United. www.nufc.co.uk (08.11.2019).
- ^ Teenage midfielder Elliot Anderson signs new long-term deal. www.nufc.co.uk (06.11.2020).
- ^ Arsenal 2–0 Newcastle United. BBC Sport (09.01.2021).
- ^ Emons, Michael (18.01.2021) Arsenal 3–0 Newcastle United. BBC Sport.
- ^ Elliot Anderson Signs For Rovers! // Bristol Rovers F.C., 31.01.2022 г.
- ^ Anderson signs new long-term deal with Magpies. www.nufc.co.uk (21.09.2022).
- ^ Newcastle transfers: Elliot Anderson completes £35m move to Nottingham Forest and Yankuba Minteh joins Brighton for £30m. Sky Sports (01.07.2024).
- ^ Forest complete signing of Elliot Anderson. Nottingham Forest Football Club (01.07.2024).
- ^ Percy, John. Nottingham Forest launch £13m bid for Fiorentina centre-back Nikola Milenković // 13.07.2024 г.
- ^ Anderson voted August Player of the Month. www.nottinghamforest.co.uk (09.09.2024).
- ^ Henry, Matthew. Nottingham Forest 3–2 Southampton: Forest move level on points with second-place Arsenal // BBC Sport, 19.01.2025 г.
- ^ Mokbel, Sami. England drop Alexander-Arnold, Spence & Anderson called up // BBC Sport, 29.08.2025 г.
- ^ McNulty, Phil. England 2-0 Andorra: England maintain 100% record with uninspiring win over Andorra // BBC Sport, 06.09.2025 г.