Эліс Іў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эліс Іў
Alice Sophia Eve
Alice Eve, Men in Black 3, 2012 (crop).jpg
Эліс Іў (2012 год)
Імя пры нараджэньні Alice Sophia Eve
Дата нараджэньня 6 лютага 1982
Месца нараджэньня Лёндан, Вялікабрытанія
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца вучобы
Занятак акторка
Навуковая сфэра кінаакторства[d][1]
Гады дзейнасьці 2004—дагэтуль
Бацька Trevor Eve[d]
Маці Sharon Maughan[d]
IMDb ID nm1404408
Сайт aliceeve.net(анг.)

Эліс Іў (па-ангельску: Alice Eve, нар. — ангельская і амэрыканская акторка. Нарадзілася 6 лютага 1982 году ў Лёндане, Вялікабрытанія[2]. Эліс — дачка актора Трэвара Іва і актрысы Шарон Мофан. Некалькі гадоў у дзяцінстве яна жыла разам з бацькамі ў Лос-Анджэлесе. У 13 гадоў вярнулася ў Вялікабрытанію. Скончыла школу ў Хэмпшыры, а потым Ўэстмінстэрскую школу ў Лёндане. Скончыла Оксфардзкі Ўнівэрсытэт. Першай кінапрацай акторкі, калі яна вучылася ва ўнівэрсытэце стаў фільм «Прыгажосьць па-ангельску», дзе так сама гралі такія акторы як Руперт Эвэрэт, Клэр Дэйнс і Бен Чаплін.

У 2008 годзе вельмі ўдала выступіла на Брадвэі і лёнданскім Ўэст-Эндзе, сыграўшы ў п’есе «Рок-н-ролл» (Rock N Roll) Тома Стопарда. Рэжысэрам быў Трэвар Натан, а акрамя Іў ў п’есе гралі такія акторы як Руфус С’юэл, Браян Кокс і Шынэд К’юсак. У 2006 годзе Эліс Іў зьнялася ў фільме «Starter for Ten» разам з Джэймсам МакЭвоем і Рэбэкай Хол, а так сама ў фільме «Big Nothing» з Дэйвідам Швімэрам і Сайманам Пэгам. Акрамя гэтага Іў зьнялася ў сэрыяле «The Rotters Club», фільмах «Losing Gemma» і «She’s Out of My League», драме «Нawking» і іншых творах[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эліс Іўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў