Перайсьці да зьместу

Элізабэт Гэрлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элізабэт Гэрлі
па-ангельску: Elizabeth Hurley
Дата нараджэньня 10 чэрвеня 1965(1965-06-10)[1][2][3] (60 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак акторка, мадэлька, кінапрадусарка, кінаакторка, дызайнэрка, мадэльерка, акторка агучваньня
Дзеці Damian Hurley[d]
IMDb ID 0000167
Сайт elizabethhurley.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Элізабэт Джэйн Гэрлі (па-ангельску: Elizabeth Jane Hurley; нар. 10 чэрвеня 1965 году, Бэйзынгстак, Гэмпшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — брытанская акторка, прадусарка, фотамадэль і дызайнэрка.

Галівудзкім дэбютам Гэрлі стаў фільм «Пасажыр 57» (1992) з Ўэсьлі Снайпсам у галоўнай ролі.

У 1994 годзе Элізабэт разам з Г’ю Грантам заснавала кінакампанію Simian Films (у садружнасьці з Castle Rock Entertainment). Іх першым сумесным праектам стаў мэдычны трылер «Скрайнія захады» (1996) з зорным акторскім складам, дзе былі Г’ю Грант, Джын Гэкман і Сара Джэсыка Паркер. Над гэтым фільмам Гэрлі працавала ў якасьці прадусаркі. Пазьней было яшчэ некалькі яе работ у якасьці прадусаркі. З тых часоў яна зьнялася ў некалькіх пасьпяховых карцінах, але адной з самых удалых і вядомых яе работ застаецца роля ў фільме «Асьлеплены жаданьнямі» (2000). У 2002 годзе зьнялася ў кіно «Развод па-амэрыканску»[4].

У 2015 годзе Герлі выканала галоўную ролю ў мыльнай опэры «Члены каралеўскай сям’і».

  1. Elizabeth Hurley // filmportal.de — 2005.
  2. Elizabeth Hurley // GeneaStar
  3. Babesdirectory — 2020.
  4. Развод па-амэрыканску на Кінакіпа

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]