Эльфэрсбэрг (футбольны клюб)
| Эльфэрсбэрг | |
| Поўная назва | Sportvereinigung 07 Elversberg e.V. |
|---|---|
| Заснаваны | 1907 |
| Горад | Шпізэн-Эльфэрсбэрг, Нямеччына |
| Стадыён | Вальдштадыён-ан-дэр-Кайзэрліндэ Умяшчальнасьць: 14 221 |
| Чэмпіянат | Бундэсьліга |
| · 2025—2026 | Бундэсьліга 2, 2 месца (падвышэньне) |
sv07elversberg.de (ням.) | |
«Э́льфэрсбэрг» (па-нямецку: Elversberg) — нямецкі футбольны клюб з гораду Шпізэн-Эльфэрсбэргу зь зямлі Заарлянду. Заснаваны ў 1907 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 1907 годзе пад назовам «Германія». У 1914 годзе гэты клюб быў распушчаны, але ўжо ў 1918 годзе адноўлены як «Эльфэрсбэрг», згуляўшы адзін сэзон у найвышэйшым дывізіёне акруговай лігі Заарлянду ў 1921—1922 гадах. Па Другой сусьветнай вайне шэраг мясцовых таварыстваў аб’ядналі свае высілкі, утварыўшы адзінае спартовае таварыства Эльфэрсбэргу. Сучасны клюб стаў незалежнай структурай у 1952 годзе. З 1951 да 1960 году ён выступаў у аматарскай лізе свайго рэгіёну, але затым зьнік з футбольнай мапы да 1980 году, калі зноў заявіўся ў аматарскую лігу, дзе згуляў сем сэзонаў. Пасьля амаль дзесяцігодзьдзя паміж чацьвертым і пятым дывізіёнамі клюб вярнуўся на трэці ўзровень нямецкага футболу.

З 1998 году «Эльфэрсбэрг» у Рэгіянальнай лізе Поўдня, але там яна звычайна фінішавала ў ніжняй частцы табліцы. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб перайшоў у новую рэгіянальную лігу Захаду, дзе заставаўся да 2012 году, калі стаў часткай новай лігі. У 2012—2013 гадах клюб фінішаваў другім і кваліфікаваўся ў плэй-оф за павышэньне ў Трэцюю лігу, дзе перамог рэзэрвовую каманду «Мюнхэн-1860» і атрымаў павышэньне. Тым ня менш, клюб затрымаўся ў Трэцяй лізе толькі адзін сэзон, атрымаўшы паніжэньне ў рэгіянальную лігу. У сэзоне 2015—2016 гадоў «Эльфэрсбэрг» фінішаваў другім у сваёй лізе, але ў плэй-оф саступіў клюбу «Цьвікаў» у барацьбе за вяртаньня ў Трэцюю лігу. У наступным сэзоне адбылося тое ж самае, але гэтым разам яго не пусьціў далей клюб «Унтэргахінг».
У сэзоне 2021—2022 гадоў «Эльфэрсбэрг» стаў пераможцам сваёй зоны рэгіянальнай лігі пад кіраўніцтвам трэнэра Горста Штэфэна, атрымаўшы доўгачаканае вяртаньне ў Трэцюю лігу[1]. Клюб працягнуў свой узьлёт, стаўшы пераможцам лігі ў сэзоне 2022—2023 гадоў і забясьпечыўшы гістарычнае прасоўваньне ў Бундэсьлігу 2 ўпершыню ў гісторыі 21 траўня 2023 году[2]. У дэбютным сэзоне ў Бундэсьлізе 2 клюб фінішаваў на 11-м месцы, замацаваўшыся ў лізе[3]. У сэзоне 2024—2025 гадоў «Эльфэрсбэрг» заняў трэці радок у лізе, атрымаўшы права згуляць у плэй-оф за павышэньне супраць «Гайдэнгайму», які фінішаваў быў 16-м у Бундэсьлізе[4]. Аднак клюб зазнаў паразу з агульным лікам 4:3 пасьля хатняй паразы зь лікам 2:1, дзе вырашальны гол быў загнаны ў дададзены час[5]. У сэзоне 2025—2026 гадоў клюб усё ж такі атрымаў павышэньне ў Бундэсьлігу ўпершыню ў сваёй гісторыі, фінішаваўшы другім у турнірнай табліцы[6].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 19 верасьня 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ SV Elversberg: Mit dem Aufstieg wächst die Arena. Saarbrücker Zeitung (15.05.2022). Архіўная копія ад 31.08.2022 г.
- ↑ Sieg gegen Ingolstadt – SV Elversberg wird Meister. Saarbrücker Zeitung (27.05.2023). Архіўная копія ад 27.05.2023 г.
- ↑ Elversberg: Who are the surprise Bundesliga 2 promotion contenders?. Bundesliga (12.05.2025).
- ↑ Heidenheim and Elversberg all set for relegation-promotion play-off. Bundesliga (18.05.2025).
- ↑ 1. FC Heidenheim gewinnt Bundesliga-Relegation bei der SV Elversberg. Sky Sport (26.05.2025).
- ↑ Welcome to the Bundesliga, Elversberg! Historic first promotion to top flight secured. Bundesliga (17.05.2026).