Эльвіра Эбэрг
| |||||||||||||||||
Эльві́ра Э́бэрг (па-швэдзку: Elvira Öberg; 26 лютага 1999 году) — швэдзкая біятляністка. Уладальніца залатога і срэбных мэдалёў зімовых Алімпійскіх гульняў[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачала займацца біятлёнам дзякуючы старэйшай сястры Ганны. У 2017 годзе пачала браць удзел у юніёрскіх спаборніцтвах.

Дэбют у Кубку сьвету для спартоўкі адбыўся 1 сьнежня 2019 году ў родным Эстэрсундзе, дзе яна адразу заняла 12-е месца[3], разьмясьціўшыся ў пратаколе адразу за сваёй сястрой. На гэтым жа этапе ў складзе швэдзкай каманды заняла трэці радок у эстафэце. Маючы здавальняючыя вынікі ў першай частцы сэзону была ўлучаная ў заяўку на ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў Антгольцы, дзе ейным найлепшым асабістым вынікам быў 13-ы радок у спрынце. У першым паўнавартысным сэзоне 2020—2021 гадоў біятляністка стала ўладальніцай сваіх першых мэдалёў Кубка сьвету, але ў другой палове сэзону вынікі пагоршыліся.
Два пераднавагодніх этапы ў канцы 2021 году сталі найлепшым адрэзкам для спартоўкі ў каляндарным годзе, бо яна здабыла першую асабістую перамогу ў гонцы перасьледу ў Ансі ды там жа перамагла і ў гонцы агульнага старту. Да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году ў Пэкіне Эбэрг падыходзіла на трэцім радку ў агульным заліку і была адною з галоўных прэтэндэнтак на мэдалі. У выніку швэдка ўзяла два срэбныя мэдалі ў асабістым старце ды стала алімпійскай чэмпіёнкай у складзе зборнай у эстафэце. Па Алімпіядзе этапы склаліся для атлеткі агулам няўдала, але ў агульным заліку Кубка сьвету яна была другой.
На чэмпіянаце сьвету 2024 году ў Новэ-Места швэдка ўзяла два бронзу ў мяшанай эстафэце і срэбра ў жаночай эстафэце. Кубак сьвету скончыўся для спартоўкі на 7-м радку ў агульным заліку. Эбэрг вельмі ўдала правяла чэмпіянат сьвету 2025 годзе, дзе ўзяла тры мэдалі розных гатункаў. Пры гэтым золата было здабытае ў мас-старт, срэбра атрыманае ў перасьледзе ды бронза была ўручаная за вынік у эстафэце. Паводле вынікаў сэзону Кубка сьвету спартоўка была чацьвертай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д е ё Öberg, Elvira Karin // Sveriges befolkning 2000 (шв.) — Sveriges Släktforskarförbund, 2020.
- ^ Silver till Elvira Öberg efter stark avslutning // Sveriges Television, 11.02.2022 г.
- ^ Elvira Öberg hyllas – efter supersträckan // Expressen, 08.12.2019 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка на IBU.