Электраэнэргетыка Чарнагорыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 42°46′18″ пн. ш. 18°57′5″ у. д. / 42.77167° пн. ш. 18.95139° у. д. / 42.77167; 18.95139

«Электраэнэргетыка Чарнагорыі»
сэрб. «Електропривреда Црне Горе»[1]
Эмблема Электраэнэргетыкі Чарнагорыі.png
Тып акцыйнае таварыства
Лістынг на біржы «ЧГБ»: ЕПЦГ
Заснаваная 14 жніўня 1910 (112 гадоў таму)[2]
Заснавальнікі Эмануэль Краўс
Уласьнікі урад Чарнагорыі (88%)
Краіна Чарнагорыя
Разьмяшчэньне Нікшыч
Адрас вул. Вука Караджыча, д. 2[3]
Ключавыя фігуры Нікола Раўчанін (генэральны дырэктар)[4], Мілюцін Дзуканавіч (старшыня)[5]
Галіна электраэнэргетыка
Прадукцыя электраэнэргія
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg323,604 млн эўра (2019 год)
Апэрацыйны прыбытак Red Arrow Down.svg22,156 млн эўра (2019 год)
Чысты прыбытак Red Arrow Down.svg28,348 млн эўра (2019 год)[6]
Лік супрацоўнікаў 1031 (2022 год)[7]
Матчына кампанія урад Чарнагорыі

«Электраэнэргетыка Чарнагорыі» («ЭЭЧГ») — дзяржаўнае прадпрыемства Чарнагорыі, заснаванае ў годзе ў жніўні 1910 году ў якасьці «Чарнагорскага акцыйнага таварыства электрычнасьці».

На 2022 год мела ўсталяваную магутнасьць вытворчасьці электраэнэргіі 874 мэгават, зь якіх 74 % прыпадала на 2 ГЭС — «Перучыца» і «Піва», а рэшта на ЦЭС «Плеўля». Асноўнымі ўласьнікамі былі: урад Чарнагорыі — 88 % і італьянскае прадпрыемства «А2А» (Брэша, край Лямбардыя) — 0,5 %[8]. У 2021 годзе вытворчасьць электраэнэргіі вырасла на 62 % да 3160 гігават-гадзіна, зь якіх 58 % вырабілі на ГЭС, вытворчасьць на якіх вырасла на +72 %[9].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 траўня 1910 году Меская рада Цэціне заключыла з Эмануэлем Краўсам з Трыесту (зямля Аўстрыйскае Прымор'е, Аўстра-Вугоршчына) Дамову аб 30-гадовай канцэсіі на будаўніцтва і выкарыстаньне электрастанцыі. Для гэтай мэты мелі заснаваць «Чарнагорскае акцыйнае таварыства электрычнасьці». З чэрвеня па жнівень 1910 году ў Грацы (княства Карынтыя, Аўстра-Вугоршчына) закупілі 2 дызэльныя рухавікі на 60 конскіх сілаў кожны і 2 генэратары па 55 кіляват. Браты Краўсы набылі 0,24 га зямлі каля амбасады Аўстра-Вугоршчыны на вуліцы Баёва для разьмяшчэньня электрастанцыі. 14 жніўня 1910 году «Чарнагорскае прадпрыемства электрычнасьці» запрацавала ў Цэціне, чым забясьпечыла горад вулічным асьвятленьнем. Электрастанцыя выпускала 3-фазны ток, а даўжыня сеткі высокай напругі складала 3500 мэтраў[10].

22 жніўня 1945 году паводле рашэньня ўраду Чарнагорыі заснавалі «Фэдэральнае электрычнае прадпрыемства Чарнагорыі» («ФЭП Чарнагорыі»). Яму падпарадкавалі электрастанцыі Чарнагорыі, якія дагэтуль належалі народным камітэтам акругаў і гарадоў. Прадпрыемства падпарадкавалі Міністэрству прамысловасьці і горнаруднай справы Чарнагорыі. Галаўная сядзіба месьцілася ў доме ўраду ў Цэціне. Першым кіраўніком быў прызначане Мата Петравіч. У сьнежні 1946 году «ФЭП Чарнагорыі» налічвала 11 цеплаэлектрастанцыяў (ЦЭС) і 4 гідраэлектрастанцыі. Іх агульная магутнасьць складала 1,562 мэгават, зь якіх 77 % прыпадала на ЦЭС. У сьнежні 1968 году «Электра Чарнагорыі» і ГЭС «Верхняя Зэта» заключылі пагадненьне аб тэхнічнай супрацы, паводле якога стварылі прадпрыемства «Электраэнэргетыка Чарнагорыі»[10]. 16 кастрычніка 1998 году «Электраэнэргетыку Чарнагорыі» пераўтварылі ў акцыйнае таварыства[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «ЭЭЧГ» перадала лякарні Бразовіку абсталяваньне вартасьцю 55 000 €(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 29 красавіка 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  2. ^ Нікола Раўчаніч. Статут(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 30 чэрвеня 2021 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  3. ^ Сувязныя зьвесткі(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  4. ^ Часткі(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  5. ^ Рада кіраўнікоў(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  6. ^ Справаздача за 2019 год(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  7. ^ Супрацоўнікі(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 14 красавіка 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  8. ^ Асноўная дзейнасьць(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  9. ^ Вытворчасьць і электраэнэргетычны балянс(сэрб.) // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.
  10. ^ а б Жыўка Андрыяшавіч, Зьвездан Фоліч, Драгуцін Паповіч, Іван Цепаўцэвіч. Гісторыя чарнагорскай электраэнэргетыкі = Istorija crnogorske elektroprivrede / рэд. Дзока Крывакапіч. — Нікшыч: Электраэнэргетыка Чарнагорыі, 2020. — 296 с. — 500 ас. — ISBN 978-9940-9295-1-0
  11. ^ Пра нас // АТ «Электраэнэргетыка Чарнагорыі», 2022 г. Праверана 14 траўня 2022 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]