Экспрэс (БНФ)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Экспрэс» — грамадзка-палітычнае выданьне, аднадзёнка Беларускага Народнага Фронту «Адраджэньне».

Выданьне аргкамітэту БНФ, выходзіла ў траўні-чэрвені 1989 у Менску. Усяго выйшла чатыры нумары. У склад рэдакцыі ўваходзілі А. Кавальчук, С. Драч, А. Суша, А. Гуркоў, Павал Жук. Друкаваліся матэрыялы пераважна палітычнае тэматыкі.

Нумары 1 і 2 выйшлі ў траўні 1989 году аб’ёмамі па шэсьць старонак. №3 газэты выйшаў у чэрвені 1989-га аб’ёмам дзесяць старонак. №4 выйшаў таксама ў чэрвені на васьмі старонках. Фармат выданьня — А5 (1/16 аркуша), без ілюстрацыяў, друк ратапрынтны. Мова выданьня — беларуская, правапіс клясычны. Асобнымі кавалачкамі сустракаецца расейская мова[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]