Экспонат (песьня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Экспанат» (па-расейску: Экспонат) — песьня расейскага калектыву «Ленінград», выкананая ў 2015 годзе, якая выйшла сынглам у студзені 2016 году. Песьня ўзначаліла расейскі чарт на iTunes[1].

Кліп[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

13 студзеня 2016 году на YouTube быў апублікаваны кліп, які набраў за месяц каля 40 мільёнаў праглядаў. Галоўную ролю ў кліпе выканала маладая акторка Юлія Тапальніцкая[2], у творы загучаў вакал Алісы Вокс-Бурмістравай.

Кліп пачынаецца зь таго, што галоўная гераіня (Юлія Тапальніцкая) мае зносіны па Skype з мужчынай па імені Сяргей (Дзьмітры Лугоўкін[3]), распавядаючы пра сваё жыцьцё і занятках жывапісам. У адказ мужчына запрашае яе ў музэй на выставу Вінцэнта ван Гога. На эмацыйным ўздыме яна пачынае рыхтавацца да спатканьня і спрабуе падабраць ўдалы вобраз, перабіраючы мноства варыянтаў. У рэшце рэшт гераіня зьвяртае ўвагу на віслую выразку зь часопісу зь Вікторыяй Бэкхэм[4] і спыняецца на строі з гэтай фатаграфіі. Разумеючы, што ў яе няма падыходнага абутку, гераіня тэлефануе сваёй сяброўцы, выпрошваючы ў той «лабутэны» — туфлі з чырвонай падэшвай, згаданыя ў прыпеве песьні.

Далей гераіня пачынае займацца рознымі касмэтычнымі працэдурамі: прымае ванну, фарбуе чырвоным лакам падэшвы туфляў, наносіць макіяж, робіць манікюр. Зь першага разу ў яе не атрымліваецца апрануць вузкія джынсы, яна займаецца на роварным трэнажоры, правакуе ў сябе ваніты, але ў рэшце рэшт ёй дапамагае ў гэтым маці (Галіна Сідарава[3]). У выніку гераіня цалкам апранаецца ў жаданы строй, калі ў дзьверы званяць, яна падае пры спробе зрабіць першы крок, паколькі сьвежы лак на яе туфлях прыляпляецца да падлогі. Яе наведвае бачаньне іх вясельля зь Сержуком, яна разумее, што ад удару пры падзеньні зь носу пайшла кроў. Выправіўшы гэта, яна паўзе да дзьвярэй, ня ў стане падняцца на ногі. У рэшце рэшт ёй атрымоўваецца ўстаць у поўны рост і адчыніць уваходныя дзьверы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]