Эквтымэ Такаішвілі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эквтымэ Такаішвілі
Дата нараджэньня 4 студзеня 1863(1863-01-04)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 21 лютага 1953(1953-02-21) (90 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак антраполяг, археоляг, гісторык, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Узнагароды
Order of National Hero
Подпіс Выява аўтографу

Эквтымэ Такаішвілі (па-грузінску: ექვთიმე სიმონის ძე თაყაიშვილი; 3 студзеня 1863 року — 21 лютага 1953 року) — грузінскі гісторык, археоляг і грамадскі дзяяч, праваслаўны сьвяты.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эквтымэ Такаішвілі нарадзіўся ў сяле Лікауры (груз. ლიხაური) у заходняй частцы Гурыі ў сям’і шляхціча Сымона Такаішвілі. Закончыў кутаіскую гімназію з срэбным мэдалём у 1883 року. Дырэктарам гімназіі на той час быў украінскі пэдагог ды этнограф, сябар Старой грамады, Аляксандар Стаянаў, які ва ўмовах татальнае русыфікацыі субсыдыюваў выданьне гімназійнага журналу грузінскаю моваю («Доля»), дзе адбыўся літаратурны дэбют Такаішвілі як гісторыка. У 1887 року закончыў Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт. У 1887—1917 роках чытаў лекцыі з гісторыі Грузіі ў розных прэстыжных школах Тбілісі, уключаючы Тбіліскую гімназію для шляхецтва. У тыя рокі браў актыўны ўдзел у навуковай ды прасьветніцкай дзейнасьці. Ад 1907 да 1921 року быў галавою таварыства гісторыі жы этнаграфіі Грузіі. Між 1907 і 1910 рокамі арганізаваў серыю археалягічных экспэдыцый да гістарычнай грузінскай вобласьці Тао-Кларджэці (ныне частка Турэччыны).

Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі 1917 року заняўся палітыкаю. Браў актыўны ўдзел у стварэньні Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Грузіі і быў абраны на пасаду намесьніка галавы Ўстаноўчых збораў Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі, займаючы тую пасаду ад 1919 да 1921 року.

У 1918 року Эквтымэ Такаішвілі быў адным з засноўнікаў і выкладчыкаў Тбіліскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Страціў свае пасады і ва ўнівэрсытэце, і ў парлямэнце пасьля ўвядзеньня частак Чырвонай арміі на тэрыторыю Грузіі. Выехаў у эміграцыю да Францыі разам з урадам Ноэ Жарданіі. З сабою урад Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі забраў скарбніцу і ўсе экспанаты грузінскай матэрыяльнае культуры. Матэрыяльныя каштоўнасьці, што зьберагаліся ў 39 велічэзных скрынях, былі дастаўленыя да Марсэля і памешчаныя ў сховішчы банку, далей перавезеныя ў адзін з банкаў Парыжу. Не зважаючы на тое, што афіцыйна ўласьнікам скарбніці быў урад у выгнаньні, фактычна валодаў усім Эквтымэ Такаішвілі. На пачатку 1930-х рокаў Такаішвілі выйграў пазоў, пададзены княгіняю Саломэ Абаленскаю (1878—1961), дачкою астанняга мэгрэльскага мажнаўладнага князя Міколы Дадыяні, якая таксама прэтэндавала на частку казны, узятую з колішняга палацу Дадыяні ў Зугдзідзі.

Не зважаючы на розныя спробы разнастайных эўрапейскіх музэяў прыдбаць часткі грузінскіх скарбаў ды вялікія эканамічныя цяжкасьці, Эквтымэ ніколі не прадаваў нічога з экспанатаў сваёй калекцыі. Эквтымэ Такаішвілі ахоўваў калекцыю да 1933 року, калі Ліга народаў вызнала Савецкі Саюз і пасольства ўраду Грузіі ўў Парыжы было ліквідавана і ператварана ў «Грузінскі офіс». Скарбніца перайшла ў валоданьне францускае дзяржавы. У 1935 року Такаішвілі заклікаў францускі ўрад перадаць скарб Грузіі. Але толькі да заканчэньня Другое сусьветнае вайны, у лістападзе 1944 року, ён змог прыцягнуць увагу амбасадара СССР у Парыжы, Аляксандра Багамолава. Справе вяртаньня калекцыі грузінскіх скарбаў на бацькаўшчыну дапамоглі добрыя адносіні між Ёсіпам Сталіным і гэнэралам Шарлем де Голем. Сам Такаішвілі, вярнуўшыся ў Грузію, закончыў свае дні пад дамашнім арыштам у 1953 роцы.

Пахаваны ў пантэоне на Мтацьміндзе. Быў першым выдаўцом мноства старагрузінскіх твораў. Да іх ліку належыць «Зварот Грузіі». Быў аўтарам мноства навуковых працаў з гісторыі ды археалогіі Грузіі і Каўказу, якія маюць асаблівае значэньне і сёньня.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліца ў Тбілісі і другая тбіліская гімназія названыя ў ягоны гонар. Ён быў кананізаваны Грузінскаю праваслаўнаю царквою. Магіла Эквтымэ Такаішвілі і ягонай жонкі Ніны Палтарацкай месьцяцца на Мтацьміндзе. У 2013 року яму пасьмяротна было прысвоена званьне ды ордэн Нацыянальнага героя Грузіі.

Манаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Три исторические хроники; Тифлис 1890
  • Житие Картли. Тифлис 1906
  • Археологические экскурсии, розыскания и заметки, в. 1-5, Тифлис, 1905—1915;
  • Христианские памятники; Москва 1909 (МАК, т. 12)
  • Les antiquités géorgiennes. Société géorgienne d'histoire et d'ethnographie, Тифлис 1909
  • Album d'arquitecture géorgienne. Éd. de l'Univ. de Tiflis, Тифлис 1924
  • Описание рукописей Общества распространения грамотности среди грузинского населения, т. 1-2, кн. 1-8, Тифлис, 1904-12;
  • Государство иберов и государство картов, «Мнатоби», 1948, No 8 (на груз, яз.);
  • Хроника Сумбата Давидовича о Багратионах Тао-Кларджети, в сб.: Материалы по истории Грузии и Кавказа, в. 27, Тб., 1949 (на груз. яз.);
  • Археологическая экспедиция 1917 г. в Южные провинции Грузии, Тб., 1952.
  • Библ. трудов академика Е. С. Такайшвили, Тб., 1963.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • (рас.) Такаишвили, Эквтиме. Люди и судьбы. Биобиблиографический словарь востоковедов — жертв политического террора в советский период (1917—1991). Изд. подготовили Я. В. Васильков, М. Ю. Сорокина. СПб.: Петербургское Востоковедение, 2003. 496 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]