Экватар (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Экватар
Тып газэта
Фармат 12 старонак памеру А4
Заснавальнік геаграфічны факультэт БДУ
Галоўны рэдактар

Павал Чумакоў (2006-2007), Марыя Шчарбакова (2008 - 2010), Андрэй Безручонак (2010 - 2011), Марына Карней (2011 - 2014), Ніна Літвінка (2014 - 2015), Ягор Левачоў (2015 - 2016),

Павал Клімаў (2016 -
Заснаваная 2006 першыя нумары выйшлі ў сакавіку і траўні 2006 г. Нумар пад нумарам 1 у лістападзе, у сувязі з рэбрэндынгам
Палітыка папулярызацыя беларускай мовы
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск
Наклад 80 ас.
Афіцыйны сайт ekvatar.blogspot.com.by

Газэта «Экватар» — выданьне факультэту геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ.

Афіцыйная назва: весьнік геаграфічнага факультэта «ЭКВАТАР» (рас.: вестник географического факультета «ЭКВАТАР»)

Выдаецца з сакавіка 2006 году. Да гэтага доўгі час выданьне факультэта называлася «Мэрыдыян». Пэрыядычнасьць выхаду — 4 — 6 разоў на год.

Усе нумары «ЭКВАТАР» мажліва знайсьці на сайце геаграфічнага факультэта. Нумары да рэбрэндынгу восені 2006 невядомыя.

  • «Экватар» #39 @ ІІ.2016
  • «Экватар» #38 @ ХІІ.2015 (забаронены для друку)
  • «Экватар» #37 @ X.2015
  • «Экватар» #36 @ IV.2015
  • «Экватар» #35 @ II.2015
  • «Экватар» #34 @ XII.2014
  • «Экватар» #33 @ X.2014
  • «Экватар» #32 @ III.2014
  • «Экватар» #31 @ XII.2013
  • «Экватар» #30 @ IX.2013
  • «Экватар» #29 @ IV.2013
  • «Экватар» #28 @ III.2013
  • «Экватар» #27 @ XI.2012
  • «Экватар» #26 @ IX.2012
  • «Экватар» #25 @ IV.2012
  • «Экватар» #24 @ III.2012
  • «Экватар» #23 @ I.2012
  • «Экватар» #22 @ X.2011
  • «Экватар» #21 @ V.2011
  • «Экватар» #20 @ III.2011
  • «Экватар» #19 @ XI.2010
  • «Экватар» #18 @ XI.2010
  • «Экватар» #17 @ X.2010
  • «Экватар» #16 @ V.2010
  • «Экватар» #15 @ IV.2010
  • «Экватар» #14 @ III.2010
  • «Экватар» #13 @ I.2010
  • «Экватар» #12 @ X.2009
  • «Экватар» #11 @ III.2009
  • «Экватар» #10 @ XII.2008
  • «Экватар» #9 @ IX.2008
  • «Экватар» #7-8 @ V.2008
  • «Экватар» #6 @ III.2008
  • «Экватар» #5 @ XI.2007
  • «Экватар» #4 @ VI.2007
  • «Экватар» #3 @ V.2007
  • «Экватар» #2 @ I.2007
  • «Экватар» #1 @ XI.2006

Звычайны фармат газэты — 12 старонак памеру А4. Газэта выходзіла на беларускай і расейскай мовах. З 2011 году выключна па-беларуску.

Рэдакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэдакцыя складаецца са студэнтаў геафака.

У першую рэдакцыю газэты (2006—2007 гг.) ўваходзілі Павал Чумакоў (рэдактар), Саша Малокін, Маша Шчарбакова, Юля Губарава, Андрэй Безручонак.

Сёньняшнюю рэдакцыю складаюць: Багдан Пачапскі, Павал Клімаў, Вікторыя Храмцова, Кацярына Дунец, Пятрусь Пушкароў, Антось Папоў, Валерыя Якаўчык, Лізавета Гружэўская.

Вёрстку рабілі ў сваі часы Андрэй Безручонак, Марына Карней, Алесь Ляшкоў, Надзея Шымбалёва, Ягор Левачоў.

За ўвесь час існаваньня ў рэдкалегію ўваходзілі: Павал Чумакоў, Алесь Малокін, Маша Шчарбакова, Юля Губарава, Андрэй Безручонак, Зьміцер Валадзько, Алена Кочуб, Яўген Шавялёў, Марына Карней, Улад Мішанаў, Ягор Левачоў, Вікторыя Койпіш, Наста Кулак, Ніна Літвінка, Багдан Пачапскі, Павал Клімаў, Надзея Шымбалёва, Вікторыя Храмцова, Ганна Нікалаенка, Кацярына Дунец, Надзея Саньнікава, Валерыя Якаўчык, Лізавета Гружэўская, Пятрусь Пушкароў, Антось Папоў і г. д.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заснаваны ў пачатку 2006 году па ініцыятыве дэканату факультэта. У той момант у студэнцкае жыцьці востра не хапала ўласнае друкаванага выданьня, аднак, з прычыны нізкага ўзроўню арганізацыі студэнтаў актыўна займацца аніхто не хацеў. Тады намесьнік дэкану М. В. Кухарчык абраў зь ліку студэнтаў 1-2 курсу адказных рэдактараў: Ю. Губараву, А. Малокіна, Я. Рыбіна і М. Шчарбакову. Яны далі весьніку новае імя (раней выданьне нерэгулярна выходзіла пад назвай «Мерыдыян») і выпусьцілі два нумары (сакавіцкі і травеньскі — прысьвечаны географам-франтавікам). Варта адзначыць, што публіцыстычны, роўна як і эстэтычны характар ​​выданьня выклікаў нараканьні са шматлікіх бакоў. Зьмест нумароў быў дыктаваны дэканатам, а таму знаходзіўся далёка па-за патрэбамі студэнтаў у цікавай і карыснай інфармацыі. Наклад выданьня быў моцна абмежаваны: у асноўным распаўсюджваўся па катэдрам, у дэканаце, а таксама вывешваўся на дошку аб’яваў (1-й паверх паўднёвага крыла).

Магутны штуршок да разьвіцьця весьнік атрымлівае з восені 2006 году, калі ў склад рэдкалегіі ўвайшоў студэнт 4 курса Павал Чумакоў. Зь яго імем зьвязана зьмяненьне рэдакцыйнае палітыкі, прыцягненьне журналістаў зь ліку студэнтаў, карэннае зьмяненьне дызайну (набліжэньне яго да выдавецкіх стандартаў) і выхад у колы грамадзтва: у гэты пэрыяд максымальныя наклады дасягалі 100—150 асобнікаў. 

Зьмяняецца і зьмест весьніка: старонка навінаў, пасланьні галоўнага рэдактара, інтэрвію з выкладчыкамі і студэнтамі, надзённыя артыкулы, рэдакцыйныя праекты (напрыклад, мапа зь месцамі нараджэньня выкладчыкаў факультэту), гумарыстычная геаграфічная паэзія. У сувязі з рэбрэндынгам весьніку, прымаецца рашэньне абнуліць яго нумарацыю. Нумар ад лістападу 2006 становіцца першым. Зь вясной 2008 году зьвязана яшчэ адна знакавая падзея: весьнік геафаку «Экватар» прыняў удзел у штогадовым конкурсе выданьняў БДУ, якое прайшло ў САК «Брыганціна». 

Сэзон, восень 2008 году, «Экватар» сустрэў бяз большай часткі старой рэдкалегіі: Павал Чумакоў выпусьціўся з унівэрсытэту, Ю. Губарава, А. Малокін і А. Безручонак зьехалі на гадавыя стажыроўкі ў замежжа. Перад Марыяй Шчарбаковай паўстала пытаньне аб папаўненьні кадраў для працягу плённай працы. Яна была абраная рэдактарам весьніка. Андрэй Безручонак, знаходзячыся ў Партугаліі, выконваў вёрстку і дызайн. Артыкулы для «Экватара» актыўна пачалі пісаць студэнты малодшых курсаў: Зьміцер Валадзько, Алена Кочуб, Валеры Жук, Яўген Шавялеў. У лютым 2010 году рэдактарам «Экватару» стаў Андрэй Безручонак, Марыя паехала на стажыроўку ў Анкару. У гэты час газэта стала выходзіць рэгулярна з паўнатой 8—12 старонак. Былі перапрацаваныя канцэпцыі дызайну, зьмест артыкулаў і моўнае пытаньне: выгляд весьніка стаў больш яскравым і сучасным, а артыкулы пачалі друкавацца пераважна на беларускай мове. Восеньню 2010 году «Экватар» стаў найлепшай маланакладнай газэтай БДУ.

Значныя зьмены ў працы газэты адбываюцца ў 2011 годзе. «Экватар» выдаецца цалкам на беларускай мове, зьмяняецца дызайн. Зьмены адбываюцца і ў рэдкалегіі. Ад старога складу практычна нікога не застаецца. Рэдактарам становіцца Марына Карней. Таксама прыходзяць і новыя людзі — Ніна Літвінка, Вікторыя Койпіш, Ягор Левачоў, Багдан Пачапскі. Са старога складу застаецца толькі Валадзько Зьміцер. Вясной 2011 году рэдкалегія весьніка прымае ўдзел у «Зімовай школе студэнцкай журналістыкі» на САК «Брыганціна». «Экватар» заваёўвае першае месца ў намінацыі «За арыгінальнасць і творчы падыход».

У 2013 годзе весьнік географічнага факультэту БДУ «Экватар» становіцца найлепшым беларускамоўным выданьнем унівэрсытэту. У 2014 годзе «Экватар» мяняе канцэпцыю друку па прапанове Ягора Левачова і адмаўляецца ад цалкам каляровага друку. Цяпер газэта выходзіць з каляровай вокладкай. З 2014-га рэдкалегія займаецца правядзеньнем штогодняга дня роднай мовы (21 лютага). У гэтым жа годзе выпускаецца значная частка рэдкалегіі — Марына Карней, Вікторыя Койпіш, Наста Кулак, Ніна Літвінка. Ягор Левачоў зьяджае на стажыроўку ў Пранцыю (Бардо). Нагляд за весьнікам бярэ на сябе Ніна Літвінка і прызначаецца рэдактаркай. Што і выклікае спрэчкі ў рэдкалегіі. З навучальнага 2015/2016 году рэдактарам становіцца Ягор Левачоў, прыйшлі новыя журналісты Лізавета Гружэўская, Валерыя Якаўчык, у кастрычніку 2015 г. па ініцыятыве Багдана Пачапскага зьяўляецца новы сайт весьніка, рэдкалегія пачала распрацоўку новага лягатыпу. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі весьнік рэктарат абяцаў зачыніць, за распаўсюд інфармацыі аб неабавязковасьці датэрміновага галасаваньня. Паўстала пытаньне аддзяленьня ад геаграфічнага факультэта і атрыманьня самастойнасьці і незалежнасьці. У сьнежні зьявіўся новы лягатып, яго стварыў Андрусь Талпінскі. 38 нумар павінен быў выйсьці з новым лягатыпам, але з-за артыкулу Багдана Пачапскага пра рух «Студэнты супраць» друк нумара быў забаронены. Такім чынам 38-ы нумар ёсьць толькі ва электрычным выглядзе. Напрыканцы году «Экватар» прыняў удзел у спаборніцтве за першую грамадзкую стыпэндыю імя А. Смоліча і ўвайшоў у шорт-ліст, але галоўным дасягненьнем гэтага мерапрыемства стаў той факт, што Ягор Левачоў знайшоў фундатара для друку. І першы такі друк адбыўся ў лютым 2016-га. 39 нумар выйшаў бадай максымальным накладам 140 асобнікаў (толькі палову друкаваў унівэрсытэт). З гэтага нумара рэдкалегія вырашыла перастаць насіць за сваімі плячыма шыльду «весьнік географічнага факультэта» і мець простую назву «ЭКВАТАР». Прыйшлі і новыя чальцы рэдкалегіі: Пятрусь Пушкароў, Антось Папоў. 4 — 6 сакавіка прадстаўнікі рэдкалегіі зноў паехалі на Зімовую школу журналістыкі. Аднак, гэтага разу «ЭКВАТАР» не ўзяў аніякіх узнагародаў, хутчэй за ўсё па прычыне адсутнасьці лаяльнасьці да адміністрацыі БДУ. Рэдкалегія разам са Студэнцкай радай аб якасьці адукацыі вяла барацьбу з дэканатам аб спыненьні традыцыі «дошкі ганьбы» на геаграфічным факультэце.

9 сакавіка 2016-га з-за неабгрунтаванай крытыкі ў бок «Экватара» і асабіста да рэдактара, Ягор Левачоў складвае свае паўнамоцтвы і да канца восені нумары не выходзілі. Левачову інкрымінавалі працу над стварэньнем падпольнага Экварату 2.0. Восеньню рэдактарам быў назначаны Павал Клімаў.

Сёньня весьнік выходзіць накладам у 100 асобнікаў з пэрыядычнасьцю 4 — 6 нумароў на год. Артыкулы ахопліваюць шырокі спэктар тэматыкаў, цікавыя студэнтамі і выкладчыкамі. «Экватар» выклікае цікавасьць таксама ў актывістаў і пэрсаналу іншых факультэтаў БДУ.

Распаўсюд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раней кожны нумар газэты прысутнічаў ў трох варыянтах: пэўная невялікая колькасьць раздрукаваных асобнікаў, якія наўпрост раздавалася студэнтам; друкаваны асобнік, які вывешваўся на стэндзе ля бібліятэкі геафака; электронная вэрсія (pdf), якая распаўсюджвалася праз сайт геаграфічнага факультэта і кампутарныя сеткі інтэрнатаў. На стэндзе ўжо не вывешваецца асобнік. З 2014 году адбылася зьмена канцэпцыі друку — замест 20 цалкам каляровых нумароў — выходзіць 60 нумароў з каляровымі вокладкамі. З 2015-га зьяўляецца ўласны блог.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]