Перайсьці да зьместу

Эканомія ў Вялікім княстве Літоўскім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Экано́мія (па-грэцку: oikonomia, літ. «гаспадараньне») — стольныя землі, від дзяржаўнага зямельнага ўладаньня ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.

Вылучаны на падставе соймавай канстытуцыі 1589 «Ардынацыя аб каралеўскіх прыбытках Вялікага Княства Літоўскага» з велікакняжацкіх земляў для задавальнення патрэб двара гаспадара і дворнага скарбу. Мелі ўласнае адміністрацыйна-гаспадарчае кіраваньне, падначаленае надворнаму падскарбію ВКЛ. У адрозненьне ад іншых гаспадарскіх земляў эканоміі не перадаваліся старостам. На землях Літвы, Русі і Жамойці існавалі наступныя эканоміі:

Для нагляду за станам эканомій у іх праводзіліся перапісы (люстрацыі).

Падзяляліся на войтаўствы, ключы, губэрні, лясніцтвы.

Пасьля далучэньня Беларусі і Літвы да Расейскай імпэрыі ў канцы XVIII стагодзьдзя эканоміі перайшлі ў царскі скарб, некаторыя падараваны прыватным асобам. У XVIII стагодзьдзі ў ВКЛ некаторыя староствы таксама называліся эканоміямі (Полацкая эканомія, Віцебская, Слонімская і інш.).