Эд’юкейшн-Сіці (стадыён)
Выгляд
| Эд’юкейшн-Сіці | |
| Краіна | Катар |
|---|---|
| Горад | Эр-Раян |
| Дата адкрыцьця | 15 чэрвеня 2020 |
| Зьмяшчальнасьць | 44 667 |
| Хатняя каманда | Эр-Раян |
| Каардынаты | 25°18′39″ пн. ш. 51°25′28″ у. д.HGЯO |
| Эд’юкейшн-Сіці на мапе Катару Эд’юкейшн-Сіці | |
Эд’юкейшн-Сіці (па-арабску: إِسْتَاد المدينة التعليمية) — футбольны стадыён у катарскім горадзе Эр-Раян, на якім свае хатнія матчы час ад часу ладзіць нацыянальная зборная Катару. Быў пабудаваны ў першую чаргу дзеля правядзеньня чэмпіянату сьвету 2022 году. Стадыён месьціцца ў унівэрсытэцкім гарадку Эд’юкейшн-Сіці, які быў закладзены Катарскім фондам[1]. Пасьля чэмпіянату сьвету стадыён захавае толькі 25 тысяч месцаў і будзе выкарыстоўвацца ўнівэрсытэцкай атлетычнай камандай. 3 верасьня 2020 году на стадыёне адбыўся першы афіцыйны матч катарскага чэмпіянату[2]. Праект стадыёну быў зроблены ў сьнежні 2014 году, а будаўніцтва пачалося ў 2016 годзе.