Эдэр Мілітан
Эдэр Мілітан | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 студзеня 1998[1] (27 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Рэал Мадрыд | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2018 2018—2019 2019— |
Сан-Паўлу Порту Рэал Мадрыд |
35 (3) 29 (3) 118 (8) |
Зборныя | ||
2018— | Бразылія | 35 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Эдэр Мілітан (па-партугальску: Éder Militão; нар. 18 студзеня 1998 году) — бразыльскі футбаліст, абаронца гішпанскага клюбу «Рэал» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь юнацтва бараніў колеры клюб «Сан-Паўлу» розных узростаў. Мілітан дэбютаваў на прафэсійным узроўні 14 траўня 2017 году ў гасьцявым матчы чэмпіянату Бразыліі супраць «Крузэйру», які скончыўся зь лікам 1:0 на карысьць супернікаў[2]. З таго часу стаў гульцом асноўнага складу. Апошні раз у складзе клюбу згуляў 5 жніўня 2018 году, калі каманда перамогла «Вашку да Гаму» зь лікам 2:1[3].

7 жніўня 2018 году Мілітан склаў пяцігадовую прафэсійную ўгоду з партугальскім «Порту»[4]. Запачаткаваў выступы ў Эўропе 2 верасьня, выйшаўшы ў складзе першай адзінаццатцы ў хатнім пераможным матчы супраць «Марэйрэнсі» і зрабіў галявую перадачу на капітана Эктара Эрэру[5]. У наступных матчах Мілітан хутка замацаваўся ў пачатковым складзе на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, утварыўшы з таварышам па камандзе Фэліпэ ладны дуэт[6]. Чатыры разы запар зь верасня 2018 году па студзень 2019 году ён быў прызнаны абаронцам месяца ў партугальскай Прымэйры[7].
14 сакавіка 2019 году клюб Ля Лігі мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў аб падпісаньні зь Мілітанам шасьцігадовага кантракту, які пачаў дзеіць 1 ліпеня 2019 году пасьля сплаты 50 мільёнаў эўра за трансфэр з «Порту»[8]. Запачаткаваў выступы ў новай камандзе 14 верасьня, выйшаўшы на замену Сэрхіё Рамасу на апошнія паўгадзіны ў хатняй пераможнай гульні супраць «Левантэ» (3:2)[9]. У 2021—2022 гадах Мілітан нарэшце стаў заўсёдным гульцом асноўнага складу пасьля зыходу з каманды вэтэранаў Сэрхіё Рамаса і Рафаэля Варана. Пару яму ў абароне склаў аўстрыец Давід Аляба[10]. 12 жніўня 2023 году Мілітан атрымаў разрыў пярэдняга крыжападобнага вязу левага калена падчас першай гульні сэзону чэмпіянату Гішпаніі супраць «Атлетыка» зь Більбао[11]. Гэтая траўма прывяла да таго, што ён быў вымушаны прапусьціць увесь сэзон з пэрыядам аднаўленьня, які ацэньваўся ў дзевяць месяцаў[12]. 23 студзеня 2024 году абаронца падпісаў новы кантракт з клюбам, які дзеіць да 2028 году[13]. Ягоны кантракт дазволіў яму павысіць заработную плату, а таксама дадаў пункт аб выкупе ў памеры 1 мільярда эўра, максымальна дазволенага правіламі Ля Лігі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У верасьні 2018 году Мілітан быў выкліканы на таварыскія матчы зборнай Бразыліі ў ЗША супраць гаспадароў і зборнай Сальвадору пасьля таго, як абаронца Фагнэр быў траўмаваны[14]. Гулец дэбютаваў у складзе зборнай 11 верасьня ў матчы супраць сальвадорцаў, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу. У траўні 2019 году Мілітан быў улучаны да складу зборнай Бразыліі на Кубак Амэрыкі 2019 году[15]. У фінальным матчы супраць зборнай Пэру 7 ліпеня, які прайшоў на стадыёне Маракана, ён выйшаў на замену, замяніўшы Філіпэ Каўтыньню ў другім тайме, калі ягоная каманда выйграла зь лікам 3:1. Таксама ў складзе зборнай абаронца гуляў на Кубку Амэрыкі 2021 году[16].
Дасягеньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рэал»:
- Чэмпіён Гішпаніі: 2020, 2022, 2024
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2020, 2022
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2022, 2024
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2022, 2024
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2022
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2019
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Éder Militão // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Polivalente, Éder Militão comemora estreia pelo São Paulo». ESPN.
- ^ Canônico, Leandro (5.08.2018). «Negociado com o Porto, Militão se despede; São Paulo lamenta saída precoce». Globo.
- ^ [https://www.dn.pt/desportos/interior/fc-porto-oficializa-militao-que-admite-estar-feliz-por-estar-num-clube-vencedor-9691668.html «Militão feliz por estar „num clube vencedor“». Diário de Notícias.
- ^ Nogueira, Carlos (2.09.2018). «Dragões marcaram cedo e depois tiveram medo dos seus fantasmas». Diário de Notícias.
- ^ «Felipe: „Militão absorve tudo muito rápido“». Record.
- ^ «Melhores de janeiro: João Félix e Pedro Henrique em destaque». Liga Portugal.
- ^ «Official Announcement: Militão». Real Madrid C.F.
- ^ «Militao makes his debut with Real Madrid's backs against the wall». Marca.
- ^ Winterburn, Chris (6.12.2021). «Alaba-Militao erase the memory of Ramos-Varane in just 100 days». Marca.
- ^ «Militão medical report». Real Madrid C.F.
- ^ «Real’s Militao joins Courtois in injuring ACL». BBC Sport.
- ^ «Official Announcement: Militão renews until 2028». Real Madrid CF.
- ^ «Eder Militao joins Brazil squad». Goal.
- ^ «Brazil name Copa America squad». Football Italia.
- ^ «Tite define convocados da Seleção Brasileira para a Copa América 2021». Confederação Brasileira de Futebol.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Рэал Мадрыд — цяперашні склад
|
---|
1 Куртуа · 2 Карвахаль · 3 Мілітан · 4 Аляба · 5 Бэлінггэм · 6 Камавінга · 7 Вінісіюс · 8 Вальвэрдэ · 9 Мбапэ · 10 Модрыч · 11 Радрыгу · 13 Лунін · 14 Чуамэні · 15 Гюлер · 16 Эндрык · 17 Васкес · 18 Вальеха · 19 Сэбальяс · 20 Гарсія · 21 Дыяс · 22 Рудыгер · 23 Мэндзі · Трэнэр: Анчэлёцьці |