Эдмусь Хват

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Эдмусь Хват ён жа Галамоўза (па-ангельску: Elmer J. Fudd, Egghead) — адзін з найвядомейшых герояў Студыі Братоў Ўорнараў, фактычна, галоўны супраціўнік другога вядомейшага пэрсанажа — Труса Тамаша. Ягоныя спробы паляваць на Тамаша ды злавіць яго звычайна заканчваюцца сур’ёзнымі траўвамі (яго ці іншых герояў). Размоўляе ён картава, заменьваючы літары Л і Р на В. Таму фірменныя выслоўі Эдмуся гучаць як: «Пвэч з давогі, твусіку!» ды «Цішэй, каві васка — я павюю на твусікаў!»