Перайсьці да зьместу

Эдвін Ангер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдвін Ангер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся8 красавіка 2002(2002-04-08)[1] (23 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжны гоначнік
Узнагароды і мэдалі

Эдвін Ангер (па-швэдзку: Edvin Anger; 8 красавіка 2002 году) — швэдзкі лыжнік.

У Кубку сьвету дэбютаваў у сэзоне 2022—2023 гадоў. 5 лютага 2023 году стаў прызэрам этапа Кубка сьвету ў Тобляху ў мужчынскай эстафэце. 19 сакавіка 2023 году ў Фалюне ўпершыню выйграў этап Кубка сьвету ў складзе швэдзкай зьмяшанай эстафэты. На дэбютным чэмпіянаце сьвету 2023 году ў Планіцы браў удзел у некалькіх гонках, а найлепшым вынікам стаўся пяты радок у камандным спрынце. 3 студзеня 2024 году ўпершыню стаў прызэрам асабістай гонкі на этапе Тур дэ Скі ў рамках Кубка сьвету, заняўшы другое месца ў спрынце вольным ходам у Давосе.

18 студзеня 2025 году ўпершыню ў кар’еры перамог на этапе Кубка сьвету, перамогшы ў спрынце клясычным стылем у францускім Ле-Рус. 24 студзеня 2025 году ў Энгадыне сьвяткаваў перамогу на этапе Кубка сьвету ў складзе швэдзкай зьмяшанай эстафэты. На чэмпіянаце сьвету 2025 году ў Тронгэйме быў блізкі да мэдалёў у разьдзельным старце на 10 км клясычным стылем, але 5 сакавіка ўсё ж такі ўзяў бронзу ў камандным спрынце клясычным стылем. Таксама ў эстафэце ў складзе зборнай Швэцыі стаў бронзавым прызэрам.

У Кубку сьвету 2024—2025 заняў другое месца ў агульным заліку, саступіўшы нарвэжцу Яганэсу Клебу. Упершыню за доўгія гады першыя два радкі засталіся ня толькі за нарвэжцамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]