Эгнатыя Рагажына
| Эгнатыя | |
| Поўная назва | Klubi i Futbollit Egnatia Rrogozhinë |
|---|---|
| Заснаваны | 15 верасьня 1934 |
| Горад | Рагажына, Альбанія |
| Стадыён | Эгнатыя-Арэна Умяшчальнасьць: 4000 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Супэрліга |
| · 2025—2026 | 1 месца |
fkegnatia.weebly.com | |
«Эгнатыя» (па-альбанску: Egnatia) — альбанскі футбольны клюб з гораду Рагажыны. Заснаваны 15 верасьня 1934 году. Трохразовы чэмпіён Альбаніі (2024, 2025, 2026), двухразовы ўладальнік Кубка Альбаніі (2023, 2024).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Футбол у Рагажыне зьявіўся зь першых гадоў Першай сусьветнай вайны. Тут на пачатку была сфармаваная каманда аматарскага ўзроўню, якая пазьней возьме ўдзел у спаборніцтвах у другім дывізіёне альбанскага футболу. Самым першым матчам у гісторыі клюбу стала таварыская сустрэча з клюбам «Бэса» ў 1934 годзе, якая скончылася паразай рагажынцаў зь лікам 1:7. У складзе «Бэсы» пяцьцю галамі адзначыўся студэнт аграноміі Мустафа Кара, які прыехаў да дому на канікулы з італьянскага Бары.
Упершыню «Эгнатыя» трапіла ў найвышэйшы дывізіён альбанскага першынства ўлетку 2004 году, але затрымацца там ня здолела, адразу страціўшы месца ў элітным дывізіёне праз год. 2 траўня 2021 году «Эгнатыя» вярнулася ў Супэрлігу пасьля перамогі зь лікам 1:0 над «Бэсай» у раўндзе на павышэньне. Дамагчыся гэтага атрымалася дзякуючы працы галоўнага трэнэра каманды Гугаша Магані. 26 траўня 2024 году «Эгнатыя» здабыла свой першы тытул чэмпіёна краіны, перамогшы ў вырашальным матчы сталічны «Партызані»[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.transfermarkt.com/kf-egnatia/mitarbeiterhistorie/verein/27114
- ↑ «Mrekulli e Egnatias, kampione e Shqipërisë për herë të parë. Të dy trofetë shkojnë në Rrogozhinë». Top-Channel.tv.
- ↑ «Historike/Egnatia mposht 0-1 Partizanin në finale dhe fiton për herë të parë trofeun e Superligës shqiptare! 'Demat' zbresin nga froni». Shqiptarja.
- ↑ «Egnatia, kampione e Shqipërisë për herë të parë». KOHA.net