Эван Бушар
| Эван Бушар | ||
|---|---|---|
| Вага | 88 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Кідок/Ловы | правы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 20 кастрычніка 1999 (26 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Эдмантан Ойлерз | |
| Выступаў за | ||
| Драфт НХЛ | 10, 2018 Эдмантан Ойлерз | |
| Гульнявая кар’ера | 2018 — цяпер | |
Эва́н Буша́р (па-француску: Evan Bouchard; нар. 20 кастрычніка 1999 году) — канадзкі хакеіст, абаронца клюбу «Эдмантан Ойлерз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Быў абраны «Эдмантан Ойлерз» на драфце НХЛ 2018 году пад агульным 10-м нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У маладыя гады бараніў колеры каманды «Лёндан Найтс» з Хакейнай лігі Антарыё. На драфце НХЛ 2018 году Бушар быў абраны клюбам «Эдмантан Ойлерз» у першым раўндзе пад агульным 10-м нумарам[1]. Празь некалькі тыдняў, 17 ліпеня 2018 году, «Ойлерз» падпісалі зь ім трохгадовы кантракт пачаткоўца[2]. 25 кастрычніка хакеіст стаў наймаладзейшым абаронцам каманды ў гісторыі, які адзначыўся голам, закінуўшы шайбу ў пераможным матчы супраць «Вашынгтон Кэпіталз». За пяць дзён да гэтага яму споўнілася 19 гадоў[3]. Праз пошасьць каранавірусу частку сэзону 2020—2021 гадоў правёў у швэдзкім клюбе «Сёдэтэлье»[4].
У сэзоне 2021—2022 гадоў Бушар замацаваўся ў складзе каманды НХЛ, закінуўшы 12 галоў і зрабіўшы 31 выніковую перадачу ў 81-м матчы рэгулярнага сэзону, гуляючы ў пары Данканам Кітам і ўчольваючы другую брыгаду большасьці каманды[5]. 24 жніўня 2023 году Бушар падпісаў двухгадовае падаўжэньне кантракту на суму ў 7,8 млн даляраў[6]. Выніковасьць канадца падвоілася ў сэзоне 2023—2024 гадоў, гэтак ён усталяваў асабістыя рэкорды, адзначыўшыся 18 галамі і 64 перадачай (агулам 82 пунктамі), заняўшы чацьверты радок у лізе сярод абаронцаў. 30 чэрвеня 2025 году Бушар падпісаў чатырохгадовае падаўжэньне кантракту на 42 млн даляраў[7]. 24 студзеня 2026 году, у сваім 400-м матчы, Бушар аформіў першы хет-трык у НХЛ у пераможным зь лікам 6:5 матчы супраць «Вашынгтон Кэпіталз», стаўшы першым абаронцам «нафтавікоў», які загнаў тры галы ў матчы, з часоў Марка-Андрэ Бэржэрона[8][9]. 8 красавіка Бушар набраў свой 90-ы пункт у сэзоне, стаўшы другім абаронцам «Ойлерз» у гісторыі пасьля Пола Кофі, які дасягнуў гэтай адзнакі за адзін сэзон[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Edmonton Oilers take Evan Bouchard in first round of NHL Draft. Edmonton Sun.
- ↑ Oilers sign 2018 first-round draft pick Evan Bouchard. sportsnet.ca (07.2018).
- ↑ Evan Bouchard makes Oilers history in win over Capitals. sportsnet.ca (10.2018).
- ↑ Matheson, Jim. Edmonton Oilers' Evan Bouchard back from Sweden and knocking on NHL door // Edmonton Sun, 05.2022 г.
- ↑ Truswell, Tanner. Evan Bouchard: The Next Klefbom // 05.2022 г.
- ↑ RELEASE: Oilers sign Bouchard to two-year extension. NHL.com (08.2023).
- ↑ RELEASE: Oilers sign Bouchard to four-year contract extension. NHL.com (06.2025).
- ↑ Bouchard has 6 points, McDavid scores OT winner for Oilers against Capitals. NHL.com (01.2026).
- ↑ Oilers' Evan Bouchard joins Bobby Orr in exclusive club. Sportsnet.ca (01.2026).
- ↑ Spector, Mark (04.2026) Otherworldly McDavid helps Oilers bolster lead in Pacific Division. Sportsnet.ca.