Эвангельле паводле Пілята

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эвангельле паводле Пілята
L'Évangile selon Pilate
Жанр: раман
Аўтар: Эрык-Эманюэль Шміт
Мова арыгіналу: француская
Публікацыя: 2000

«Эвангельле паводле Пілята» (па-француску: L'Évangile selon Pilate) — другі раман францускага пісьменьніка Эрыка-Эманюэля Шміта, апублікаваны ў 2000 годзе. Тэатральная адаптацыя рамана мае назву «Мае эвангельлі» (Mes évangiles).

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Частка першая. У Гефсіманскім садзе Ісус разважае аб мінулых падзеях свайго жыцьця і сваім цяперашнім становішчы, асабліва засяроджваючыся ў думках на тым, што мусіць здарыцца наступным ранкам. Калі рымскія салдаты прыйдуць па яго, распрацаваная зь Юдам Іскарыётам задума па распаўсюджаньні Божага слова стане ажыцьцяўляцца. Але Ісус сумняваецца: ці насампраўдзе ён сын Божы?

Частка другая. Рымскі прэфэкт Понтыюс Пілят расказвае ў лістах да свайго брата хаду даручанага яму расьледаваньня па пошуку зьніклага цела ўкрыжаванага чалавека па імені Ешуа.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Eric-Emmanuel Schmitt: L'Evangile selon Pilate, A. Michel, Paris 2000, ISBN 2-226-11674-5
  • Шміт, Э.-Э. Евангелле паводле Пілата: раман / пераклад з французскай мовы Андрэя Хадановіча. — Мінск: Зміцер Колас, 2012. — 205 с — (Littera scripta)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]