Перайсьці да зьместу

Шэлехаў (горад)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэлехаў
рас. Шелехов
Населены пункт
Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Іркуцкая вобласьць
Дата заснаваньня 1953
Геаграфія
Плошча 31 км²
Вышыня НУМ 460 м
Часавы пас
Каардынаты 52°12′ пн. ш. 104°06′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 47 608 чал. (2017)
Этнахаронімы ше́леховец, ше́леховцы і шелеховча́нка
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 39550
Паштовы індэкс 666030–666037
Нумарны знак 38, 85, 138
Сайт shelehov.ru
Шэлехаў на мапе Расеі
Шэлехаў
Шэлехаў
Шэлехаў

Шэлехаў — горад (заснаваны ў 1956 годзе, статус гораду з 27 студзеня 1962 году) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Шэлехаўскага раёну Іркуцкае вобласьці. Разьмешчаны на раўніне паміж рэк Іркуту і Олхі. Уваходзіць у склад Іркуцкае аглямэрацыі і «Вялікага Іркуцку». Палітычны, культурны і эканамічны цэнтар Шэлехаўскага раёну; адзін з найбуйнейшых прамысловых цэнтраў Іркуцкае вобласьці.

Паводле зьвестак перапісу 2010 году насельніцтва Шэлехава — 47 960 чалавек[1].

Дзень гораду афіцыйна — 12 ліпеня, фактычна адзначаецца ў Дзень мэталюрга (трэцяя нядзеля ліпеня) і ўвесь папярэдні тыдзень.

Фізыка-геаграфічная характарыстыка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Геаграфічнае становішча

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Шэлехаў знаходзіцца на поўдні Іркуцкае вобласьці, у даліне рэк Іркуту і Олхі за 18 км (паміж цэнтрамі) ці за 7 км (паміж межамі) ад Іркуцку і за 75 км ад возера Байкалу. Тэрыторыя гораду каля 3100 га.

Шэлехаў знаходзіцца ў часовай зоне, якая пазначаецца па міжнародным стандарце як Irkutsk Time Zone. Зрушэньне адносна Сусьветнага каардынаванага часу UTC складае +9:00. Па гэтым гадзінным поясе жыве ўся Іркуцкая вобласьць, рэспубліка Буратыя, Карэя, Японія, усходняя частка Інданэзіі.

Час у Шэлехаве адрозьніваецца ад пасавага на дзьве гадзіны.

Горад разьмешчаны на Іркуцка-Чарэмхаўскай раўніне, геалягічная будова якое ўтварылася ў Юрскі пэрыяд. Тэрыторыя рэльефу складаецца зь перадгор’я Байкала-Патомскага сугор’я. За 10 кілямэтраў да поўдня ад Шэлехава знаходзіцца лінія тэктанічных разломаў. Сэйсьмічная небясьпека тут каля 7—9 балаў па шкале Рыхтара. Краявы прагін адносіцца да дакэмбрыйскай плятформы.

Сярэдняя вышыня Шэлехава над узроўнем мора складае каля 460 мэтраў. Працягласьць гораду з усходу на захад — 7 км (без уліку мястэчка Чыстыя Ключы) і з поўначы на поўдзень — 5,8 км.

Клімат Шэлехава мала чым адрозьніваецца ад іркуцкага. Назіраньні мясцовае мэтэастанцыі рэзюмуюць невялікае адрозьненьне тэмпэратуры ў сярэднім на 3 градусы Цэльсія. Так, узімку ў Шэлехаве халадней на 2—4 градусы, а ўлетку — наадварот цяплей, чым у Іркуцку. Гэта зьвязана з Ангарскімі водамі, якія аддаюць сваё цяпло Іркуцку ўзімку, а ўлетку трохі астуджаюць.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Шэлехаў (горад)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў