Шчырае прызнаньне
Шчырае прызнаньне | |
Confidences trop intimes | |
Жанр | драма |
---|---|
Рэжысэр | Патрыс Леконт |
Сцэнарыст | Жэром Танэр Патрыс Леконт |
Прадусар | Ален Сард |
У ролях | Сандрын Банэр Фабрыс Лукіні Мішэль Дюшосуа Ан Брашэ |
Кампазытар | Паскаль Эстэв |
Апэратар | Эдуарда Сэра |
Мантаж | Жоэль Хашэ |
Распаўсюд | Paramount Vantage[d] |
Дата выхаду | 6 лютага 2004 |
Працягласьць | 104 хв. |
Краіна | Францыя |
Мова | француская |
Бюджэт | 5,34 млн € |
Прыбытак | $7,120,939 |
Старонка на IMDb |
Шчырае прызнаньне (па-француску: Confidences trop intimes) — француская псыхааналітычная драма 2004 году рэжысэра Патрыса Леконта. Прэм’ера адбылася на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі. У галоўных ролях выступілі Сандрын Банэр і Фабрыс Лукіні. Фільм зьяўляецца экранізацыяй аднайменнага апавяданьня Жэрома Танэра.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Анна перажывае сур’ёзныя сямейныя праблемы. Дамаўляецца аб спатканьні зь вядомым псыхааналітыкам, але будучы настолькі ўзрушанай, няўмысна трапляе ў суседні пакой, у якім знаходзіцца кантора бухгальтара Вільляма. Спачатку ніхто зь іх не заўважае памылкі. Вільям вітае яе як чарговую кліентку і не зьдзіўляецца, калі замест просьбы аб дапамозе ў бухгальтарскіх справах, выслухоўвае інтымныя прызнаньні. Праз імгненьне Анна знаходзіць сваю памылку, але вырашае працягнуць навязанае бухгальтарам знаёмства. Па-ранейшаму наведвае яго й распавядае пра свае праблемы, якія вымушаюць яго ўвайсьці ў ролю псыхатэрапэўта-аматара.
Асноўныя ролі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сандрын Банэр — Анна
- Фабрыс Лукіні — Вільям
- Мішэль Дюшосуа — Д-р. Маньер
- Ан Брашэ — Жанна
- Жыльбэр Мелкі — Марк
- Ляран Гамелон — Люк
- Элен Сюржэр — Мадам Мюлон
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра францускі кінафільм. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |