Шчакатава
| Шчакатава лац. Ščakatava | |
| Дата заснаваньня: | перад 1670 годам |
| Краіна: | Беларусь |
| Вобласьць: | Гомельская |
| Раён: | Мазырскі |
| Сельсавет: | Слабодзкі |
| Насельніцтва: | 11[1] чал. (2025?) |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 2351 |
| СААТА: | 3235840061 |
| Нумарны знак: | 3 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°1′0″ пн. ш. 29°6′20″ у. д. / 52.01667° пн. ш. 29.10556° у. д.Каардынаты: 52°1′0″ пн. ш. 29°6′20″ у. д. / 52.01667° пн. ш. 29.10556° у. д. |
Шчакатава на мапе Беларусі ± Шчакатава | |
Шчакатава́[2][3] — вёска ў Слабодзкім сельсавеце Мазырскага раёну Гомельскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае ў Рэчы Паспалітай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Найранейшая пакуль згадка пра паселішча сустрэтая ў рэестры трайнога падымнага Мазырскага павету 1670 году[a]. Паводле крыніцы, пан Лімант, пісар гродзкі мазырскі, з 14 дымоў ў вёсках Зімовішчы і Шчакатава (Szczekotowa) мусіў выплаціць 21 злоты[b]. Зыходзячы з таго, што пры двайным паборы для Зімовішчаў пазначаныя 12 дымоў, то для Шчакатавы застаецца толькі 2 дымы і выплата, адпаведна, 3 злотых[5].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Шчакатава апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні.
У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 43 жыхары абодвух полаў вёскі Шчакатавы зьяўляліся прыхаджанамі Сьвята-Міхайлаўскай царквы ў сяле Слабада Скрыгалаўская, а 25 вяскоўцаў былі вернымі парафіі Мазырскага касьцёлу Сьвятога Міхала Арханёла[6].
Ад парэформавага часу Шчакатава адміністрацыйна належала да Слабады Скрыгалаўскай воласьці.
На 1909 год вёску Шчакатаву (Щекотово[d]) складалі 24 двары з 202 жыхарамі[7].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Шчакатава ў складзе Слабады Скрыгалаўскай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзеяла «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[8].
Да 26 лістапада 1959 году вёска ўваходзіла ў склад Каменкаўскага сельсавету[9].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Сельвыканкамы Мазырскага РВК
- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. С. 186
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 121—122
- ^ Lietuvos valstybės istorijos archyvas. F. 11. Ap. 1. B. 748. L. 2295atv., 2296atv.
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 422, 484
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 219
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны)
- ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.