Перайсьці да зьместу

Шуфель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тры шуфлі
Шуфлі для адкідваньня сьнегу

Шуфель (шупель, шухель, шуфля, шухля, шупля) — шырокая, глыбокая лапата з загнутымі ўверх бакавымі бакамі прызначаная, галоўным чынам, для перасыпаньня ці зграбаньня, ссоўваньня ці перасыпаньня сыпучых рэчываў: зерня, мякіны, адкідаваньня сьнегу, сьмецьця і т. п.[1][2]

Раней выкарыстоўвалі толькі драўляныя шуфелі з доўгім дзяржаньнем. Іх выдзёўбвалі з цэльнага дрэва (бярозы, ліпы, вольхі, клёна, асіны). Даўжыня самога шуфля 30—40 см, шырыня паўкружжа 15—20 см, даўжыня дзяржаньня 1,5 — 1,7 м. Пазьней сталі майстраваць шырэйшыя зь дзюралюміна, плястмасы, фанэры й бляхі. У наш час ужываюцца для перамешваньня збожжа на зернятаках, адкідваньня сьнегу, сьмецьця й іншых работах. Край фанэрнага шуфля нярэдка абіваюць бляхай[3].

  1. Слоўнік сельска-гаспадарчае тэрміналёгіі. — Менск: Інстытут беларускай культуры, 1928. — С. 25, 75 (№ 679). — 76 с. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія. Выпуск дзевятнаццаты). — 1000 ас.
  2. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы у пяці тамах / рэдактар тома М. Р. Суднік. — Менск: «Беларуская савецкая энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1984. — Т. 5 кніга 2 У—Я. Дадатак. — С. 414. — 607 с. — 16 000 ас.
  3. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / рэдкалегія: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш.. — Менск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1989. — С. 541—542. — 578 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-014-9

Шуфельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў