Перайсьці да зьместу

Мартын Шульц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Шульц, Мартын»)
Мартын Шульц
па-нямецку: Martin Schulz[1]
Мартын Шульц
Мартын Шульц
Старшыня СДПН
19 сакавіка 2017 году  цяперашні час
Папярэднік Зыгмар Габрыель
Старшыня Эўрапарлямэнту
17 студзеня 2012 году  17 студзеня 2017 году
Папярэднік Ежы Бузэк
Наступнік Антоніё Таяні
Старшыня сацыялістаў у Эўрапарлямэнце
5 ліпеня 2004 году  17 студзеня 2012 году
Папярэднік Энрыке Барон Крэспа
Наступнік Ганс Свобада
Дэпутат Эўрапарлямэнту
17 ліпеня 1994 году  10 лютага 2017 году
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 сьнежня 1955 (70 гадоў)
Эшвайлер, Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына
ПартыяСацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны
Адукацыя
Сужэнец Інга Шульц
Дзеці 2
Бацька Альбэрт Шульц
Маці Кляра Шульц
Узнагароды
Подпіс
Сайт martinschulz.de (ням.)

Ма́ртын Шульц (па-нямецку: Martin Schulz; нарадзіўся 20 сьнежня 1955 году, Эшвайлер) — нямецкі дзяржаўны дзяяч, сябра партыі эўрапейскіх сацыялістаў. Акрамя нямецкай, Мартын Шульц валодае яшчэ пяцьцю мовамі: ангельскай, францускай, італьянскай, гішпанскай і нідэрляндзкай.

У 1975—1977 гадах праз год беспрацоўя Шульц скончыў курсы кнігагандляра. На працягу пяці гадоў пасьля завяршэньня навучаньня ён працаваў у розных выдавецтвах і кніжных крамах у Аахэне, пакуль ён не заснаваў у 1982 годзе зь сястрой Дорыс уласнае прадпрыемства, дзе ён быў саўладальнікам да 1994 году.

Дэпутат Эўрапарлямэнту з 1994 году. Старшыня Эўрапарлямэнту з 17 студзеня 2012 году па 17 студзеня 2017 году. З 18 чэрвеня па 1 ліпеня 2014 году Мартын Шульц — старшыня сацыялістаў і дэмакратаў у Эўрапейскім парлямэнце, у сувязі з чым пакінуў пасаду старшыні Эўрапарлямэнту. 1 ліпеня 2014 году зноў абраны старшынём Эўрапейскага парлямэнту.

17 студзеня 2017 году пакінуў пасаду старшыні Эўрапейскага парлямэнту й заявіў, што будзе змагацца за пасаду Фэдэральнага канцлера на выбарах восеньню 2017 году. 19 сакавіка 2017 году на зьезьдзе СДПН быў абраны старшынём партыі й вылучаны, як адзіны кандыдат ад СДПН, на пасаду фэдэральнага канцлера на выбарах увосень.

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Жанаты, мае сына й дачку. Жонка — Інга Шульц архітэктарка. Па словах Мартына Шульца, любіць чытаць кнігі Эрыка Гобсбаўма й «Леапард» Джузэпэ Тамазі ды Лямпэдузы.

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #1032149744 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. Munzinger Personen (ням.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Мартын Шульцсховішча мультымэдыйных матэрыялаў