Перайсьці да зьместу

Штэфан Райнарц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Штэфан Райнарц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 студзеня 1989(1989-01-01)[1][2] (36 гадоў)
Рост 189 см
Вага 78 кг
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009 Баер Левэркузэн II[d] 35 (0)
2008—2015 Баер Левэркузэн 145 (11)
2009 Нюрнбэрг 16 (0)
2015—2016 Айнтрахт Франкфурт 15 (1)
Зборныя
2008—2009 Нямеччына (да 20)[d] 4 (0)
2009—2010 Нямеччына (да 21)[d] 6 (0)
2010—2013 Нямеччына 3 (0)

Штэфан Райнарц (па-нямецку: Stefan Reinartz; нар. 1 студзеня 1989 году, Энгельскірхэн, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст, абаронца.

Штэфан Райнарц нарадзіўся ў невялікім 10-тысячным мястэчку Энгельскірхэн, якое знаходзіцца ў Паўночным Райне — Вэстфаліі. Там упершыню ён і пазнаёміўся з футболам, там і праяўляў, з 1993 году, свае футбольныя здольнасьці ў мясцовай аматарскай камандзе «Гайлігенгаўзэр». Але дзеля павышэньня свайго футбольнага майстэрства ён у 1998 годзе перабраўся ў найбліжэйшы буйны горад — Бэргіш-Глядбах, які знаходзіцца на беразе Райну каля Кёльну. Менавіта ў мясцовай камандзе «Бэргіш-Глядбах 09» яго заўважылі скаўты футбольнай школы «Баеру».

  1. ^ а б в Stefan Reinartz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Stefan Reinartz // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]