Шрыўпарт
| Шрыўпарт | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | ЗША | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Луізыяна | ||||
| Дата заснаваньня | 1836 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Shreveport, Louisiana[d] | Том Арсэно[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 312,9 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 43 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 32°30′53″ пн. ш. 93°44′50″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 318 | ||||
| Паштовы індэкс | 71101, 71102, 71103, 71104, 71105, 71106, 71107, 71108, 71109, 71115, 71118, 71119, 71120, 71129, 71130, 71133, 71134, 71135, 71136, 71137, 71138, 71148, 71149, 71150, 71151, 71152, 71153, 71154, 71156, 71161, 71162, 71163, 71164, 71165 і 71166 | ||||
| Сайт | shreveportla.gov (анг.) | ||||
| Шрыўпарт на мапе ЗША ± Шрыўпарт | |||||
Шры́ўпарт (па-ангельску: Shreveport) — места штату Луізыяна, ЗША. Гэта трэці паводле колькасьці насельніцтва горад Луізыяны пасьля Новага Арлеану і Батан-Руж. Паводле перапісу насельніцтва 2020 году, колькасьць жыхароў места складае 187 593 чалавекі[4], а насельніцтва супольнай аглямэрацыі з Божэр-Сіці сягае 393 406 чалавек[5]. Места цягнецца ўздоўж заходняга берагу Рэд-Рывэр. Паселішча павялічвалася цягам XX стагодзьдзя, а па адкрыцьці ў рэгіёне нафты, Шрыўпарт стаў нацыянальным цэнтрам нафтавай індустрыі. Standard Oil і United Gas Corporation мелі свае штаб-кватэры ў Шрыўпарце да 1960-х і 1980-х гадоў адпаведна. Па закрыцьці заводаў і скарачэньня працоўных месцаў у нафтавай галіне горад сутыкнуўся са зьніжэньнем насельніцтва, беднасьцю і павелічэньнем гвалту[6].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шрыўпарт спачатку месьціўся ў межах зямельнага надзелу, прададзенага кампаніі Шрыўтаўн у 1835 годзе індзейцамі кадо. 20 сакавіка 1839 году паселішча было інкарпараваная як Шрыўпарт. Места хутка стала цэнтрам параходнага гандлю, які перадусім палягаў на продажах бавоўны і сельскагаспадарчых культураў. У Шрыўпарце існаваў і нявольніцкі рынак, але гандаль рабамі быў менш распаўсюджаны, чым у іншых частках штату. Да 1860 году насельніцтва гораду сягала 3,5 тысячаў жыхароў, пры гэтым амаль траціна зь іх былі рабамі.
У час грамадзянскай вайны Шрыўпарт быў сталіцай Луізыяны з 1863 да 1865 гады, замяніўшы Батан-Руж і Апэлусас пасьля таго, як яны трапілі пад кантроль Поўначы. Горад заставаўся апірышчам Канфэдэрацыі цягам усёй вайны і быў месцам разьмяшчэньня штабу Трансьмісысыпскага дэпартамэнту канфэдэрацкай арміі. Адрэзаны ад падзеяў на ўсходзе, тэатар ваенных дзеяньняў у час вайне перамясьціўся менавіта сюды, трываючы яшчэ некалькі тыдняў пасьля таго, як капітуляваў Робэрта Эдўард Лі ў красавіку 1865 году, і менавіта Трансьмісысыпскі дэпартамэнт стаў апошнім камандаваньнем Канфэдэрацыі, які змагаўся да 26 траўня 1865 году. У 1873 годзе Шрыўпарт страціў 759 жыхароў за 80 дзён у выніку эпідэміі жоўтай ліхаманкі, і яшчэ больш за 400 пазьней памерлі. Агульная колькасьць сьмерцяў з жніўня па лістапад склала блізу 1,2 тысячаў чалавек[7][8]. Да 1914 году занядбанасьць і недахоп выкарыстаньня, выкліканыя перанакіраваньнем грузавога трафіку на чыгуначныя лініі, прывялі да таго, што Рэд-Рывэр больш не была суднаходнай.
У Шрыўпарце паўстала радыёпраграма Louisiana Hayride, якая выходзіла штотыдзень. У свой росквіт з 1948 па 1960 гады гэтая праграма дала моцны штуршок кар’ерам некаторых найвялікшых постацяў амэрыканскай музыкі. Гэтак на ёй дэбютаваў Элвіс Прэсьлі. У сярэдзіне 1950-х радыёстанцыя KWKH стала першай буйной станцыяй, якая рэгулярна трансьлявала музыку Прэсьлі ў межах доўгатэрміновай праграмы Louisiana Hayride. У 1960-я гады ўзмацніўся рух мурынаў за свае грамадзянскія правы, якія былі абмежаваныя ў выніку сэгрэгацыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.shreveportla.gov/509/Office-of-the-Mayor
- ↑ Explore Census Data – Shreveport city, Louisiana — Бюро перапісу насельніцтва ЗША.
- ↑ перапіс насельніцтва ЗША 2020 году / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША
- ↑ Explore Census Data. United States Census Bureau.
- ↑ 2020 Population and Housing State Data. US Census Bureau.
- ↑ Police Chief Addresses Shreveport's Rising Violent Crime. , June 26, 2017, retrieved December 16, 2017. Архіўная копія ад 04.2019 г.
- ↑ Louisiana Office of Public Health Statistics, page 6. Ldh.la.gov. Архіўная копія ад 02.2019 г.
- ↑ Tour Stop 1 – Yellow Fever Victims – Tour – Oakland Cemetery – Shreveport – Louisiana – Founded 1847. Oaklandcemeteryla.org. Архіўная копія ад 09.2018 г.