Шарлётэнбург (замак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Замак
Замак Шарлётэнбург
Schloss Charlottenburg
Від на Шарлётэнбург
Від на Шарлётэнбург
Краіна Нямеччына
Месцазнаходжаньне Бэрлін
Каардынаты 52°31′15″ пн. ш. 13°17′44″ у. д. / 52.52083° пн. ш. 13.29556° у. д. / 52.52083; 13.29556Каардынаты: 52°31′15″ пн. ш. 13°17′44″ у. д. / 52.52083° пн. ш. 13.29556° у. д. / 52.52083; 13.29556
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Ёган Арнольд Нэрынг[d], Ёган Фрыдрых Эсандэр фон Гётэ[d], Георг Вэнцэсьляўс фон Кнобэльсдорф[d] і Карл Готгард Лянгганс[d]
Дата заснаваньня 1699
Статус ансамбль культурнай спадчыны[d]
Сайт Афіцыйны сайт
Замак Шарлётэнбург на мапе Нямеччыны
Замак Шарлётэнбург
Замак Шарлётэнбург
Замак Шарлётэнбург
Замак Шарлётэнбург на Вікісховішчы

Шарлётэнбург (па-нямецку: Schloss Charlottenburg) — замак у Бэрліне, разьмешчаны ў аднайменным раёне гарадзкой акругі Шарлётэнбург-Вільмэрсдорф. Гэта найвялікшы палац Бэрліну, да яго таксама належаць парк і шэраг будынкаў: Новы павільён, бэльвэдэр і маўзалей.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля таго, як у 1694 Сафія Шарлёта Гановэрская аддала свайму мужу курфюрсту Фрыдрыху III маёнтак Капут пад Бэрлінам, той даў ёй 30 чэрвеня 1695 узамен вёску Літцэ. Сафія-Шарлёта загадала архітэктару Ёгану Арнольду Нэрынгу пабудаваць там летнюю рэзыдэнцыю. Але ўжо празь некалькі месяцаў Нэрынг памёр, і будаўніцтва працягнуў Мартын Грунбэрг. 11 чэрвеня 1699 малы замак быў пабудаваны, атрымаўшы назву ў гонар вёскі — Літцэнбург.

У 1701 Фрыдрых быў каранаваны каралём Прусіі, а Сафія-Шарлёта — адпаведна, каралевай. Тады архітэктар Ёган Фрыдрых Эазандэр фон Гётэ істотна дабудаваў замак.

1 лютага 1705 Сафі-Шарлёта памерла ва ўзросьце 36 год, і кароль пераназваў замак у яе гонар — Шарлётэнбург. Па загадзе караля, фон Гётэ зноў дабудаваў замак у 1709—1712 гадох: у прыватнасьці, ён надбудаваў прыкметны замкавы купал, а таксама ўзьвёў аранжарэю й капліцу. Пасьля сьмерці Фрыдрыха I, у 1713 новым уладальнікам замку стаў Фрыдрых Вільгельм I, які загадаў атапляць яго нават узімку, бо любіў прымаць там замежных гасьцей. Пасьля яго сьмерці ў 1740, замак перайшоў да новага караля — Фрыдрыха II. Пры ім былі пабудаваны Малая аранжарэя, бэльвэдэр і тэатар.

У 1806 Прусія была акупавана францускімі войскамі, і Шарлётэнбург на два гады зрабіўся рэзыдэнцыяй Напалеона. Прускія каралі жылі ў замку да 1861. У 1918 ён быў нацыяналізаваны. Шарлётэнбург моцна пацярпеў падчас бамбаваньня ў 1943 годзе. Пасьля Другой Сусьветнай вайны распачаліся рэстаўрацыйныя работы, які былі завершаныя ў 1966.

Пакоі й мастацкае афармленьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прыдворныя мастакі — браты Тэрвэстэн і Антуан Пэн — размалявалі столі ў шэрагу пакояў Шарлётэнбургу ў міталягічна-алегарычным стылі.

Для Шарлётэнбургу першапачаткова прызначаўся таксама Бурштынавы пакой, выраблены данцыгскім дойлідам Андрэасам Шлютэрам, але Фрыдрых Вільгельм I падараваў яго ў 1716 расейскаму цару Пятру I.

Пакоі Фрыдрыха I і Сафі-Шарлёты сёньня адкрыты для наведвальнікаў. Найбольшую цікавасьць уяўляе калекцыя парцэляны (2 700 прадметаў).

Парк[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьмешчаны на 55 га замкавы парк (сад) быў разьбіты ў 1697 Сымэонам Гадо ў францускім стылі. У канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў, сад быў перароблены, па загадзе Фрыдрыха Вільгельма II, у ангельскім стыле.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Schloss Charlottenburg — Афіцыйны сайт фундацыі „Замкі і паркі Прусіі“