Шарль дэ Кетэлярэ
| Шарль дэ Кетэлярэ | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 10 сакавіка 2001[1][2] (24 гады) | |
| Рост | 1,92 м | |
| Пазыцыя | second striker | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аталянта | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2022 | Бруге | 90 (19) |
| 2022—2024 | Мілян | 32 (0) |
| 2023—2024 | → Аталянта | 35 (10) |
| 2024— | Аталянта | 48 (9) |
| Зборныя | ||
| 2017 | Бэльгія (да 16)[d] | 4 (1) |
| 2018 | Бэльгія (да 17)[d] | 1 (0) |
| 2019 | Бэльгія (да 19)[d] | 6 (3) |
| 2020—2023 | Бэльгія (да 21)[d] | 10 (1) |
| 2020— | Бэльгія | 26 (4) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Шарль дэ Ке́тэлярэ (па-нідэрляндзку: Charles De Ketelaere; нар. 10 сакавіка 2001 году) — бэльгійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Аталянта» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у асноўнай камандзе «Бруге» 25 верасьня 2019 году, згуляўшы поўны матч Кубка Бэльгіі[3]. 22 кастрычніка 2019 году запачаткаваў выступы ў Лізе чэмпіёнаў у матчы супраць «Парыж Сэн-Жэрмэн». Гулец выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 57-й хвіліне пры ліку 1:0 на карысьць парыжанаў, але матч у рэшце рэшт скончыўся паразай зь лікам 5:0[4]. 5 лютага 2020 году ўлучыў мяч у браму «Зюльтэ-Варэгему», дзякуючы чаму прасунуў клюб у фінал Кубка Бэльгіі[5]. 2 жніўня 2022 году дэ Кетэлярэ далучыўся да італьянскага клюбу «Мілян»[6]. Як паведамлялася, гэта каштавала мілянцам 35 мільёнаў эўра, дэ Кетэлярэ, аднак, не апраўдаў першапачатковых чаканьняў «расанэры», не азначыўшыся аніводным голам цягам усяго сэзону і правёўшы толькі дзевяць матчаў у пачатковым складзе ў Сэрыі А[7]. 16 жніўня 2023 году «Аталянта» афіцыйна пацьвердзіла далучэньні дэ Кетэлярэ на правах арэнды з правам выкупу[8]. У дэбютны сэзон дэ Кетэлярэ пацэліў 14 галоў і аддаў 11 галявых перадач ва ўсіх спаборніцтвах за «Аталянту», у выніку чаго клюб выкупіў правы на гульца 15 чэрвеня 2024 году[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У лістападзе 2020 году дэ Кетэлярэ дэбютаваў у складзе зборнай Бэльгіі ў якасьці запаснога ў матчы Лігі нацыяў сэзону 2020—2021 гадоў у матчы супраць зборнай Швайцарыі[10]. 10 кастрычніка 2021 году ён адзначыўся сваім першым голам за зборную ў матчы плэй-оф за трэцяе месца ў Лізе нацыяў, але бэльгійцы зазналі паразу ад зборнай Італіі зь лікам 2:1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Charles De Ketelaere // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Charles De Ketelaere // FBref (анг.)
- ^ Francs Borains v Club Brugge game report. Soccerway (25.09.2019). Архіўная копія ад 30.10.2020 г.
- ^ Club Brugge v PSG game report. Soccerway (22.10.2019). Архіўная копія ад 29.04.2021 г.
- ^ Club staat in de bekerfinale met dank aan gouden invaller De Ketelaere. sporza.be (05.02.2020). Архіўная копія ад 22.10.2020 г.
- ^ Charles De Ketelaere joins AC Milan: official statement. AC Milan.
- ^ AC Milan flop De Ketelaere determined to redeem himself. Football Today (19.07.2023).
- ^ CHARLES DE KETELAERE IS AN ATALANTA PLAYER!. Atalanta BC (16.08.2023).
- ^ Heyes, Apollo (15.06.2024) Official: Atalanta purchase De Ketelaere from Milan. Football Italia.
- ^ L’équipe nationale, "un rêve qui se réalise" pour Charles De Ketelaere // 09.11.2020 г.