Перайсьці да зьместу

Шарль Гуно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шарль Гуно
па-француску: Charles Gounod
Дата нараджэньня 17 чэрвеня 1818(1818-06-17)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 кастрычніка 1893(1893-10-18)[3][5][6][…] (75 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак клясычны кампазытар, музыказнаўца, музычны пэдагог, арганіст, кампазытар
Сябра ў Акадэмія прыгожых мастацтваў[d][8]
Жанры опэра, сымфонія, клясычная музыка і араторыя[d]
Інструмэнты арган[d]
Бацька François-Louis Gounod[d]
Дзеці Jean Gounod[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Шарль-Франсуа Гуно (па-француску: Charles-François Gounod; 17 чэрвеня 1818 г. — 18 кастрычніка 1893 г.) — францускі кампазытар. Напісаў дванаццаць опер, зь якіх самай папулярнай заўсёды была «Фаўст» (1859). Ён напісаў вялікую колькасьць царкоўнай музыкі, шмат песьняў і папулярных кароткіх п’ес, у тым ліку «Авэ Марыя» (перапрацоўка твора Баха) і «Пахавальны марш марыянэткі».

Гуно нарадзіўся ў Парыжы ў мастацкай і музычнай сям’і, быў студэнтам Парыскай кансэрваторыі й атрымаў найпрэстыжнейшую музычную прэмію Францыі — Prіx de Rome. Пад час вучобы ён наведаў Італію, Аўстрыю, а потым Прусыю, дзе ён пазнаёміўся з Фэліксам Мендэльсонам, чыё захапленьне музыкай Баха аказала на яго значны ўплыў. Ён быў глыбока рэлігійным і пасьля вяртаньня ў Парыж думаў стаць сьвятаром. Ён шмат сачыняў, пішучы царкоўную музыку, песьні, аркестравую музыку й опэры.

Гуно ў 1860 годзе неўзабаве пасьля свайго найбольшага посьпеху, «Фаўста».

Кар’ера Гуно была парушана франка-прускай вайной. У 1870 годзе ён пераехаў у Ангельшчыну зь сям’ёй, каб схавацца ад прускага наступу на Парыж. Пасьля аднаўленьня міру ў 1871 годзе яго сям’я вярнулася ў Парыж, але ён застаўся ў Лёндане, жывучы ў доме сьпявачкі-аматаркі Джарджыны Ўэлдан, якая стала галоўнай фігурай у яго жыцьці. Праз амаль тры гады ён разышоўся зь ёй і вярнуўся да сваёй сям’і ў Францыю. Яго адсутнасьць і зьяўленьне маладзейшых францускіх кампазытараў прывялі да таго, што ён больш ня быў на пярэднім краі францускага музычнага жыцьця, хоць ён заставаўся паважанай фігурай. Ён памёр у сваім доме ў Сен-Клю, недалёка ад Парыжа, ва ўзросьце 75 гадоў.

Мала твораў Гуно засталося ў сусьветным рэпертуары, але яго ўплыў на пазьнейшых францускіх кампазытараў быў значным. У яго музыцы ёсьць рыса рамантычнага настрою, якая працягваецца ў опэрах Жуля Маснэ і іншых. Ёсьць таксама рыса клясычнай стрыманасьці й элегантнасьці, якая паўплывала на Габрыэля Фарэ. Клод Дэбюсі пісаў, што Гуно ўвасабляў сабой сутнасную францускую чуласьць свайго часу.


Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Шарль Гуносховішча мультымэдыйных матэрыялаў