Шакоціс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Прыгатаваньне шакоціса
Шакоціс у разрэзе

Шако́ціс (па-летувіску: šakotis, па-польску: Sękacz) — традыцыйны летувіскі й польскі торт незвычайнай формы зь яечнага цеста, выпечаны на адкрытым агні. Часьцей за ўсё вясельны. У перакладзе зь летувіскае мовы — «галінастае дрэва». Занесены ў Летувіскі нацыянальны фонд кулінарнай спадчыны.

Цеста для шакоціса рыхтуецца з дадаваньнем вялікае колькасьці яек — ад 30 да 50 штук на 1 кіляграм мукі. Выпякаюць торт на драўляным ражне, які, па меры запяканьня, абмакваюць у цеста або паліваюць ім, паварочваючы над адкрытым агнём. Сьцякаючы, цеста прымае форму шматлікіх «галінак».

Памер найбуйнейшага выпечанага Шакоціса — 2,3 мэтра. Для ягонага вырабу спатрэбілася 1200 яек, 160 кг цеста.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Perepelitsa Шакотис выше чем Сабонис(рас.). Першы балтыйскі канал. Праверана 16.12.2008 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Шакоціссховішча мультымэдыйных матэрыялаў