Шагдаскі нацыянальны парк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Шагдаскі нацыянальны парк
катэгорыя II (нацыянальны парк) паводле МСАП
Гара Базардузю знаходзіцца ў нацыянальным парку
Гара Базардузю знаходзіцца ў нацыянальным парку
РазьмяшчэньнеАзэрбайджан
Каардынаты40°55′26″ пн. ш. 48°15′10″ у. д. / 40.92389° пн. ш. 48.25278° у. д. / 40.92389; 48.25278Каардынаты: 40°55′26″ пн. ш. 48°15′10″ у. д. / 40.92389° пн. ш. 48.25278° у. д. / 40.92389; 48.25278
Заснаваны 8 сьнежня 2006
Афіцыйны сайт

Шагдаскі нацыянальны парк (па-азэрбайджанску: Şahdağ Milli Parkı) — нацыянальны парк Азэрбайджану, які быў створаны 8 сьнежня 2006 году паводле ўказа прэзыдэнта Азербайджану Ільхама Аліева. Першапачатковая плошча парка складала 115900 га (1159 км²), займаючы тэрыторыю Кубінскага, Кусарскага, Ісмаілінскага, Габалінскага, Агускага і Шэмахінскага раёнаў. 8 ліпеня 2010 году тэрыторыя парку была пашырана да 130508,1 га (1305,081 км²).

Парк разьмешчаны ў паўночнай частцы Азэрбайджану, недалёка ад мяжы з Расеяй на Каўказе. Самай высокай кропкай парку зьяўляецца гара Базардузю, яна ж зьяўляецца самай высокай кропкай Азэрбайджану. Сам нацыянальны парк зьяўляецца найбуйнейшым нацыянальным паркам ня толькі ў Азэрбайджане, але і на ўсім Каўказе.

Сусьветны банк выдзеліў крэдыт у памеры 17 млн даляраў ​​і грантна 8 млн даляраў на стварэньне нацыянальнага парку, у той час як урад Японіі 8 млн даляраў у якасьці гранту для рэалізацыі праекту.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Шагдаскі нацыянальны парксховішча мультымэдыйных матэрыялаў