Перайсьці да зьместу

Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2026-05

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
2018 год
2018 год

«Кэршкаўская АЭС» — атамная электрастанцыя Славеніі, запушчаная ў студзені 1983 году ў Вэрбіне.

На 2025 год забясьпечвала 20 % электраэнэргіі ў Славеніі і 16 % — у Харватыі. Была таварыствам з абмежаванай адказнасьцю ў адпаведнасьці з Пагадненьнем між урадамі Славеніі і Харватыі, заключаным у 2003 годзе. У роўных долях пастаўляла электраэнэргію ў Славенію і Харватыю. Працавала з пакрыцьцём усіх выдаткаў без прыбыткаў і стратаў. Пароўну належала славенскай «Ген энэргіі» і «Харвацкай электраэнэргетыцы». За 2005—2025 гады сярэднюю вытворчасьць электраэнэргіі павялічылі з 4,5 да 5,6 тэрават-гадзіна дзякуючы штогадоваму пераабсталяваньню. У кіраўніцтве пасады пароўну займалі супрацоўнікі са Славеніі і Харватыі. Звыш паловы супрацоўнікаў мелі вышэйшую асьвету. На канец 2020 году налічвалася 630 супрацоўнікаў, зь якіх 70 мелі дазвол на працу ў дыспэтчарскім пакоі.
(артыкул цалкам…)