Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-06

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жоўтая зорка
Жоўтая зорка

Пружанскае гетажыдоўскае гета ў Пружанах, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі. Існавала ў 1941—1943 гадах, займала тэрыторыю ў цэнтры Пружанаў. Сюды былі зьвезеныя жыды з вакольных мястэчак: Белавежы, Блудзеню, Бярозы, Гайнаўкі, Заблудаву, Івацэвічаў, Камянцу, Малечу, Новага Двару, Ружанаў, Слоніму, Стоўпцаў, Шарашову, — а таксама дэпартаваныя 4,5 тыс. габрэяў зь Беластоку. Насельніцтва гета паводле розных ацэнак складала ад 10 да 12 тыс. чалавек.

Кіраваў парадкам у гета юдэнрат з 24 чалавек на чале з Іцхакам Яновічам, Зэевам Шрайбманам ды Эліезэрам Шэінам. Дзейнічала ўласная паліцыя, суд, шпіталь, дзіцячы садок. Насельнікі гета працавалі на прымусовых працах па-за тэрыторыяй гета: на аэрадроме, фэрмах, на дарожных працах, уборцы сьнегу, здабычы торфу, дзядоўніка, карчаваньні пнёў. На тэрыторыі гета знаходзілася пажарная станцыя, якая абслугоўвала ўсё места. Такім чынам магчыма было здабываць дадатковае харчаваньне для дзяцей і хворых.
(артыкул цалкам…)