Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2014-01

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вуліца Карла Маркса ў Менску
Вуліца Карла Маркса ў Менску

Вуліца Карла Маркса (былая Лошыцкая, Базарная, Падгорная, Сьвярдлова, Kommandantur straße) — вуліца ў Ленінскім раёне Менску, адна з цэнтральных вуліцаў гораду. Названая ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філёзафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Праходзіць ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Янкі Купалы, нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Сьвярдлова. Перасякаецца вуліцамі Валадарскага, Камсамольская, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейская.

Сучасная вуліца ўзьнікла напрыканцы XVIII стагодзьдзя, больш выразна сфармавалася ў адпаведнасьці з праектным плянам 1797—1800 гадоў. Забудова вуліцы моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. У паваенны пэрыяд была часткова адноўленая, часткова наноў забудаваная 4—5-павярховымі жылымі й адміністрацыйнымі будынкамі.

Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў разьмешчаных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод вядомых аб’ектаў вуліцы: Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Цэнтральны Дом афіцэраў, амбасада Вялікабрытаніі, філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
(артыкул цалкам…)