Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2013-03

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Турыстычны знак да помніку ахвярам Галакосту ў канцлягеры Клёага

Галакост у Эстоніі — сыстэматычны перасьлед і вынішчэньне жыдоў нямецкімі нацыстамі і калябарантамі на акупаванай тэрыторыі Эстоніі ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны, частка агульнае палітыкі нацыстаў і іхніх хаўрусьнікаў па зьнішчэньні жыдоў. Часам у гэтае азначэньне ўключаюць таксама вынішчэньне эстонскіх цыганаў. У Эстоніі было зьнішчана ад 7500 да 8500 жыдоў (у тым ліку 963 мясцовых) і ад 400 да 1000 цыганаў. Агулам, паводле афіцыйных зьвестак МЗС Эстоніі, на тэрыторыі рэспублікі за пэрыяд нямецкай акупацыі былі забітыя блізу 8000 жыхароў Эстоніі і 20 тысячаў жыхароў іншых краінаў, улучаючы савецкіх ваеннапалонных. 57% даваенных жыдоў былі эвакуяваныя з Эстоніі, 10% — высланыя, 11% былі ў войску, 22% засталіся ў ЭССР і загінулі.
(артыкул цалкам…)

Іншыя абраныя артыкулы · Кандыдаты ў абраныя