Шабаб
Выгляд
Шабаб поўная назва Хараат аш-Шабаб аль-Мухаджэдзін (па-арабску: حركة الشباب المجاهدين, або па-самалійску: Xarakada Mujaahidiinta Al-Shabaab) — грамада, якая была заснаваная ў 2006 годзе для барацьбы з этыёпскім войскам. Яно ў 2006 годзе напала на Самалі і ўзяло сталіцу краіны места Магадыша. Грамада выступае за ўвядзеньне ў краіне ісламскага права. Многія краіны Эўропы і ЗША адносяцца варожа да гэтае грамады[1].