Чэскі леў
Выгляд
| Чэскі леў | |
| Český lev | |
| Арганізатар | Чэская акадэмія кіно і тэлебачаньня |
|---|---|
| Краіна | Чэхія |
| Першае прысуджэньне | 1994 |
| Афіцыйны сайт | ceskylev.cz (чэс.) |
«Чэ́скі леў» (па-чэску: Český lev) — найвышэйшая чэская кінапрэмія за дасягненьні ў кінаіндустрыі і тэлебачаньні. Уручаецца ад 1993 року, узнагароджаньне адбываецца ў некалькіх катэгорыях.
Фільмы-намінанты мусяць быць выдадзеныя прынамсі за рок да ўганараваньня і быць прынамсі супрадусаваныя на чэскай кінастудыі. Ляўрэаты атрымліваюць крышталёвую статуэтку льва.
Катэгорыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- найлепшы фільм
- найлепшы рэжысэр
- найлепшы сцэнар
- найлепшы апэратар
- найлепшая музыка
- найлепшы мантаж
- найлепшы гук
- найлепшая мастацкая праца
- найлепшая жаночая роля першага пляну
- найлепшая мужчынская роля першага пляну
- найлепшая жаночая роля другога пляну
- найлепшая мужчынская роля другога пляну
- шматгадовы мастацкі ўнёсак у чэскі кінэматограф
- прыз глядацкіх сымпатыяў
- найлепшы дакумэнтальны фільм (неабавязковая)
Іншыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- найлепшы плякат фільму
- Прэмія Магнэзіі — найлепшы замежны фільм
- Прэмія Сазкі — найлепшы нерэалізаваны сцэнар
- Прэмія кінакрытыкаў
- Прэмія чытачоў часопісу «Premiere»
- Плюшавы леў за найгоршы фільм (з 2009 року не ўручаецца)[1]
- Прэмія Чэскай акадэміі кіно і тэлебачаньня за найлепшы аўдыёвізуальны твор року (неабавязковая)
Найлепшыя фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Назва | Арыгінал | Рэжысэр |
|---|---|---|---|
| 1993 | «Шакалы лета» | Šakalí léta | Ян Гржэбэйк |
| 1994 | «Дзякуй за кожны новы ранак» | Díky za každé nové ráno | Мілян Штэйндлер |
| 1995 | «Сад» | Záhrada | Марцін Шулік |
| 1996 | «Коля» | Kolja | Ян Сьверак |
| 1997 | «Гузікаўцы» | Knoflíkáři | Пэтар Зеленка |
| 1998 | «Забіць Сэкаля» | Je třeba zabít Sekala | Уладзімер Міхалэк |
| 1999 | «Вяртаньне ідыёта» | Návrat idiota | Саша Гедэон |
| 2000 | «Мусім дапамагаць» | Musíme si pomáhat | Ян Гржэбэйк |
| 2001 | «Маленькі Оцік» | Otesánek | Ян Шванкмаер |
| 2002 | «Рок д’ябла» | Rok ďábla | Пэтар Зеленка |
| 2003 | «Нуда ў Брне» | Nuda v Brně | Уладзімер Маравэк |
| 2004 | «Уверх-уніз» | Horem pádem | Ян Гржэбэйк |
| 2005 | «Шчасьце» | Štěstí | Богдан Слама |
| 2006 | «Я абслугоўваў ангельскага караля» | Obsluhoval jsem anglického krále | Іржы Мэнцаль |
| 2007 | «Таямніцы» | Tajnosti | Аліса Нэльліс |
| 2008 | «Карамазавы» | Karamazovi | Пэтар Зеленка |
| 2009 | «Пратэктар» | Protektor | Марэк Найбэрт |
| 2010 | «Кайданы» | Pouta | Радзім Шпачак |
| 2011 | «Пупышкі» | Poupata | Здэнэк Іраскі |
| 2012 | «У ценю» | Ve stínu | Давід Ондржычак |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Věra Míšková. (7 студзеня 2009) Český lev už jen v plném lesku - bez plyšáka Kultura. Novinky.cz. Праверана 22 сакавіка 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (чэс.)
- IMDb