Чэская Ліпа
| Чэская Ліпа | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1263[2][3] | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Ітка Вольфава[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 258 м | ||||
| Каардынаты | 50°41′19″ пн. ш. 14°32′19″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 470 01[6], 470 06[6], 471 11[6] і 471 21[6] | ||||
| Нумарны знак | L | ||||
| Сайт | mucl.cz | ||||
| Чэская Ліпа на мапе Чэхіі Чэская Ліпа | |||||
Чэ́ская Лі́па (па-чэску: Česká Lípa) — горад у Чэхіі, месьціцца ў Лібэрацкім краі. У ім налічваецца блізу 37 тысяч жыхароў, што робіць яго самым густанаселеным чэскім местам бяз статусу статутнага гораду. Гістарычны цэнтар добра захаваўся і ахоўваецца як гарадзкая зона-помнік.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першая пісьмовая згадка пра паселішча Ліпа датуецца 1263 годам[7]. Ад пачатку гэта было славянскае паселішча на гандлёвым шляху з Багеміі ў Цытаў[8]. Горад быў заснаваны на месцы паселішча, верагодна, паміж 1310 і 1319 гадамі. Першая пісьмовая згадка пра горад датуецца 1337 годам[9].

Гарадзкія муры былі ўзьведзеныя ў пачатку XIV стагодзьдзя, як і касьцёл Сьвятых Паўла і Пятра, які быў зьнішчаны пажарам у 1787 годзе[10]. У 1319 годзе Генрых зь Ліпаў прадаў замак з навакольлем свайму стрыечнаму брату Гынэку Бэрку. Калі той памёр у 1348 годзе, уласьнікам места стаў ягоны сын Гынэк, а пасьля і ягонай сьмерці пераемнікам стаў другі сын Генрых. У другой палове XIV стагодзьдзя род Вэйтміле зрабілі значны ўнёсак у разьвіцьцё гораду. Дзеячы з гэтага роду займалі пасады старостаў і сьвятароў места. У 1389 годзе Ліпа пакутвала на пошасьць чумы. Паміж 1502 і 1553 гадамі значная частка гораду і ягоных ваколіцаў належыла Вартэнбэргам. Пазьней лорды Ліпы вярнулі сабе замак, і ён заставаўся ў іхным валоданьні больш за 100 гадоў. Значная частка места была зьнішчаная пажарамі ў 1787 і 1820 гадах.
У 1918 годзе Чэская Ліпа стала часткай незалежнай Чэхаславаччыны. Горад быў перададзены нацысцкай Нямеччыне разам з астатняй часткай Судэтаў у кастрычніку 1938 года ў адпаведнасьці з умовамі Мюнхэнскага пагадненьня і трапіў у склад правінцыі Судэтэнлянд. Чэская Ліпа вярнулася пад чэхаславацкае кіраваньне ў траўні 1945 году пасьля вызваленьня краіны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Aligned ISNI and Ringgold identifiers for institutions (анг.) // zenodo — 2017. — doi:10.5281/ZENODO.758080
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. (чэс.) // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005 (чэс.): 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ↑ Český statistický úřad Malý lexikon obcí České republiky – 2017 — Český statistický úřad, 2017.
- ↑ Český statistický úřad Počet obyvatel v obcích – k 1. 1. 2025 (чэс.) — Praha: ČSÚ, 2025.
- 1 2 3 4 Рэестар тэрытарыяльнай ідэнтыфікацыі, адрасоў і нерухомасьці
- ↑ [https://web.archive.org/web/20241211062752/https://www.mucl.cz/okruh-mestem-po-stopach-historie/d-24766 «Okruh městem — Po stopách historie б9. Město Česká Lípa.
- ↑ «Význam názvu města Česká Lípa». Ptejte se knihovny.
- ↑ «Česká Lípa a její historie a současnost»(недаступная спасылка). Město Česká Lípa.
- ↑ Panáček, Jaroslav (2002). «Založení České Lípy a městské právo». Bezděz, Vlastivědný Sborník Českolipska. — С. 10. — ISSN 1211-9172.