Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году (адборачны турнір)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адборачны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2020 году пройдзе з сакавіка 2019 году да сакавіка 2020 году. У ім бяруць удзел 55 зборных краінаў, якія ўваходзяць у УЭФА.

Лёсаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Лёсаваньне адборачнага турніру адбылося 2 сьнежня 2018 году ў Дубліне.

Турнір[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы трапяць у фінальную частку турніру. Яшчэ 4 каманды будуць вызначаныя ў плэй-оф, удзельнікі якога будуць вызначаныя з улікам вынікаў групавога этапу, а таксама Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў.

Для вызначэньня месца ў групе для камандаў, якія набралі аднолькавую колькасьць пунктаў, выкарыстоўваюцца наступныя крытэры:

  1. Найбольшая колькасьць пунктаў, набраная ў матчах паміж гэтымі камандамі
  2. Найлепшая розьніца мячоў у матчах паміж гэтымі камандамі
  3. Найбольшая колькасьць мячоў, забітых у матчах паміж гэтымі камандамі
  4. Найбольшая колькасьць мячоў, якія былі забітыя ў гасьцях, у матчах паміж гэтымі камандамі
  5. Калі пасьля памяненьня пунктаў 1—4 яшчэ засталіся каманды з аднолькавым вынікам, пункты 1—4 прымяняюцца выключна да матчаў паміж гэтымі камандамі. Калі гэтая працэдура не вядзе да рашэньня, памяняюцца крытэры 6—12.
  6. Найлепшая розьніца мячоў ва ўсіх матчах групы
  7. Найбольшая колькасьць забітых мячоў ва ўсіх матчах групы
  8. Найбольшая колькасьць мячоў, якія былі забітыя ў гасьцях, ва ўсіх матчах групы
  9. Найбольшая колькасьць перамогаў ва ўсіх матчах групы
  10. Найбольшая колькасьць перамогаў у гасьцях ва ўсіх матчах групы
  11. Рэйтынг справядлівай гульні ва ўсіх матчах групы
  12. Пазыцыя ў рэйтынгу Лігі нацыяў УЭФА
Легенда
Зборныя, што занялі два першыя месцы ў групах і трапілі ў фінальную частку

Група A[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Ангельшчыны Ангельшчына 2 2 0 0 10–1 6
Сьцяг Чэхіі Чэхія 2 1 0 1 2–6 3
Сьцяг Косава Косава 2 0 2 0 2–2 2
Сьцяг Баўгарыі Баўгарыя 3 0 2 1 3–4 2
Сьцяг Чарнагорыі Чарнагорыя 3 0 2 1 3–7 2

Група B[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Украіны Украіна 3 2 1 0 7–1 7
Сьцяг Люксэмбургу Люксэмбург 3 1 1 1 4–4 4
Сьцяг Партугаліі Партугалія 2 0 2 0 1–1 2
Сьцяг Летувы Летува 2 0 1 1 2–3 1
Сьцяг Сэрбіі Сэрбія 2 0 1 1 1–6 1

Група C[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Паўночная Ірляндыя 3 3 0 0 6–2 9
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 2 2 0 0 5–2 6
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды 2 1 0 1 6–3 3
Сьцяг Эстоніі Эстонія 2 0 0 2 1–4 0
Сьцяг Беларусі Беларусь 3 0 0 3 1–8 0

Група D[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя 3 2 1 0 3–1 7
Сьцяг Швайцарыі Швайцарыя 2 1 1 0 5–3 4
Сьцяг Грузіі Грузія 3 1 0 2 3–3 3
Сьцяг Даніі Данія 2 0 2 0 4–4 2
Сьцяг Гібральтару Гібральтар 2 0 0 2 0–4 0

Група E[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Вугоршчыны Вугоршчына 3 2 0 1 5–4 6
Сьцяг Харватыі Харватыя 3 2 0 1 5–3 6
Сьцяг Ўэйлзу Ўэйлз 2 1 0 1 2–2 3
Сьцяг Славаччыны Славаччына 2 1 0 1 2–1 3
Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан 2 0 0 2 2–5 0

Група F[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Гішпаніі Гішпанія 3 3 0 0 8–2 9
Сьцяг Швэцыі Швэцыя 3 2 1 0 8–4 7
Сьцяг Румыніі Румынія 3 1 1 1 7–5 4
Сьцяг Мальты Мальта 3 1 0 2 2–6 3
Сьцяг Нарвэгіі Нарвэгія 3 0 2 1 6–7 2
Сьцяг Фарэрскіх астравоў Фарэрскія астравы 3 0 0 3 3–10 0

Група G[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Польшчы Польшча 3 3 0 0 4–0 9
Сьцяг Ізраілю Ізраіль 3 2 1 0 8–3 7
Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія 3 1 1 1 4–3 4
Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя 3 1 0 2 3–5 3
Сьцяг Славеніі Славенія 3 0 2 1 2–3 2
Сьцяг Латвіі Латвія 3 0 0 3 1–8 0

Група H[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Турэччыны Турэччына 3 3 0 0 8–0 9
Сьцяг Францыі Францыя 3 2 0 1 8–3 6
Сьцяг Ісьляндыі Ісьляндыя 3 2 0 1 3–4 6
Сьцяг Альбаніі Альбанія 3 1 0 2 3–3 3
Сьцяг Малдовы Малдова 3 1 0 2 2–8 3
Сьцяг Андоры Андора 3 0 0 3 0–6 0

Група I[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Бэльгіі Бэльгія 3 3 0 0 8–1 9
Сьцяг Расеі Расея 3 2 0 1 14–3 6
Сьцяг Шатляндыі Шатляндыя 3 2 0 1 4–4 6
Сьцяг Кіпру Кіпр 3 1 0 2 6–4 3
Сьцяг Казахстану Казахстан 3 1 0 2 3–7 3
Сьцяг Сан-Марына Сан-Марына 3 0 0 3 0–16 0

Група J[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Г В Н П Мячы Пкт
Сьцяг Італіі Італія 3 3 0 0 11–0 9
Сьцяг Фінляндыі Фінляндыя 3 2 0 1 4–2 6
Сьцяг Грэцыі Грэцыя 3 1 1 1 4–5 4
Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Босьнія і Герцагавіна 3 1 1 1 4–5 4
Сьцяг Армэніі Армэнія 3 1 0 2 4–4 3
Сьцяг Ліхтэнштайну Ліхтэнштайн 3 0 0 3 0–11 0

Плэй-оф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле вынікаў групавога этапу Лігі нацыяў 2018—2019 гадоў былі вызначаныя па 4 удзельнікі плэй-оф з кожнай лігі. Калі нейкая з гэтых зборных трапіць у фінальны турнір праз адборачны турнір, яна будзе замененая наступнай у рэйтынгу зборнай з адпаведнай лігі. Матчы плэй-оф пройдуць у сакавіку 2020 году. На цяперашні момант удзельнікамі плэй-оф зьяўляюцца наступныя зборныя:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат Эўропы па футболе 2020 году (адборачны турнір)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў