Чэмпіянат Сан-Марына па футболе 2016—2017 гадоў
Чэмпіянат Сан-Марына па футболе 2016—2017 гадоў — 32-і розыгрыш чэмпіянату Сан-Марына па футболе, які праходзіў з 9 верасьня 2016 году па 20 траўня 2017 году. Чэмпіёнам стала «Ля Фіярыта», якая тым самым здабыла свой чацьвёрты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел 15 камандаў — дакладна тыя ж, што і ў папярэднім сэзоне.
Рэгулярны сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць код]15 камандаў падзялілі на дзьве групы: сем камандаў у групе A і восем у групе B. Кожная каманда двойчы згуляла з кожнай іншай камандай са сваёй групы і па адным разе — з кожнай камандай іншай групы. Такім чынам, каманды групы A згулялі па 20 матчаў, а каманды групы B — па 21 матчы.
Група A
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Ля Фіярыта | 20 | 14 | 2 | 4 | 51 | 22 | +29 | 44 | Плэй-оф |
| 2 | Віртус | 20 | 12 | 5 | 3 | 38 | 19 | +19 | 41 | |
| 3 | Ювэнэс Дагана | 20 | 8 | 7 | 5 | 27 | 22 | +5 | 31 | |
| 4 | Фіярэнтына | 20 | 7 | 9 | 4 | 22 | 18 | +4 | 30 | |
| 5 | Космас | 20 | 8 | 4 | 8 | 36 | 36 | 0 | 28 | |
| 6 | Трэ Фіёры | 20 | 6 | 4 | 10 | 31 | 41 | −10 | 22 | |
| 7 | Фаэтана | 20 | 4 | 4 | 12 | 16 | 33 | −17 | 16 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Група B
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Лібэртас | 21 | 14 | 5 | 2 | 37 | 13 | +24 | 47 | Плэй-оф |
| 2 | Трэ Пэнэ | 21 | 12 | 7 | 2 | 43 | 15 | +28 | 43 | |
| 3 | Фальгорэ | 21 | 13 | 4 | 4 | 53 | 15 | +38 | 43 | |
| 4 | Даманьяна | 21 | 11 | 3 | 7 | 44 | 26 | +18 | 36 | |
| 5 | Мурата | 21 | 6 | 2 | 13 | 28 | 50 | −22 | 20 | |
| 6 | Пэнароса | 21 | 2 | 4 | 15 | 23 | 61 | −38 | 10 | |
| 7 | Кайлюнга | 21 | 2 | 3 | 16 | 20 | 52 | −32 | 9 | |
| 8 | Сан-Джавані | 21 | 1 | 5 | 15 | 15 | 61 | −46 | 8 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У плэй-оф трапілі па тры найлепшыя каманды з кожнай групы. Плэй-оф праводзіўся па сыстэме з выбываньнем пасьля дзьвюх паразаў, прычым пераможцы групаў прапусьцілі першыя два раўнды. Па выніках плэй-оф вызначыліся чэмпіён і каманды, якія кваліфікаваліся ў Лігу чэмпіёнаў УЭФА і Лігу Эўропы УЭФА.
| Першы раўнд | Другі раўнд | Трэці раўнд | Чацьвёрты раўнд | Паўфінал | Фінал | |||||||||||||||||
| Матч 5 — 6 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Ля Фіярыта | 1 | |||||||||||||||||||||
| Лібэртас | 0 | |||||||||||||||||||||
| Матч 7 — 12 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Ля Фіярыта (д. ч.) | 2 | |||||||||||||||||||||
| Фальгорэ | 0 | |||||||||||||||||||||
| Матч 1 — 29 красавіка | ||||||||||||||||||||||
| Віртус | 1 | |||||||||||||||||||||
| Матч 3 — 3 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Фальгорэ | 2 | |||||||||||||||||||||
| Фальгорэ (п) | 0 (3) | |||||||||||||||||||||
| Матч 2 — 29 красавіка | ||||||||||||||||||||||
| Ювэнэс Дагана | 0 (0) | |||||||||||||||||||||
| Трэ Пэнэ | 2 | |||||||||||||||||||||
| Ювэнэс Дагана | 3 | |||||||||||||||||||||
| Матч 10 — 20 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Ля Фіярыта (д. ч.) | 2 | |||||||||||||||||||||
| Трэ Пэнэ | 1 | |||||||||||||||||||||
| Матч 9 — 16 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Трэ Пэнэ | 1 | |||||||||||||||||||||
| Фальгорэ | 0 | |||||||||||||||||||||
| Матч 8 — 13 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Трэ Пэнэ | 2 | |||||||||||||||||||||
| Лібэртас | 0 | |||||||||||||||||||||
| Матч 6 — 9 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Трэ Пэнэ | 3 | |||||||||||||||||||||
| Ювэнэс Дагана | 1 | |||||||||||||||||||||
| Матч 4 — 5 траўня | ||||||||||||||||||||||
| Віртус | 0 | |||||||||||||||||||||
| Трэ Пэнэ | 1 | |||||||||||||||||||||
«Ля Фіярыта» стала чэмпіёнам і кваліфікавалася ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. «Трэ Пэнэ» і «Фальгорэ» кваліфікаваліся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы («Трэ Пэнэ» — як пераможца Кубка Сан-Марына).