Вызна
| Вызна лац. Vyzna | |||
| Населены пункт | |||
У цэнтры мястэчка | |||
| |||
| Краіна | Беларусь | ||
|---|---|---|---|
| Вобласьць | Менская | ||
| Раён | Салігорскі | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 156 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 52°51′10″ пн. ш. 27°10′40″ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 3879 чал. (2018)[1] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +375 174 | ||
| Паштовы індэкс | 223723 | ||
| СААТА | 6250857905 | ||
| Нумарны знак | 5 | ||
| Вызна на мапе Беларусі ± Вызна | |||
Вы́зна[2] (з 1923 году — Чырво́ная Слабада́[3][a]) — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Вызенцы. Цэнтар сельсавету Салігорскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 3879 чалавек[1]. Знаходзіцца за 30 км ад Салігорску. Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Лунінцом, Слуцкам, Салігорскам.
Вызна — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Упершыню Вызна ўпамінаецца ў XVI стагодзьдзі як вёска Слуцкага княства, што знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў. У 1612 годзе мястэчка перайшло да Радзівілаў.
У пачатку XVІI стагодзьдзя ў Вызьне дзеялі царква[4] і капліца.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Вызна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Слуцкага павету. Мясьціна сьпярша знаходзілася ў валоданьні Вітгештэйнаў, пазьней Гогенлёэ. У 1877 годзе згарэла царква Сьвятога Мікалая. У 2-й палове XIX стагодзьдзя ў мястэчку было каля 120 двароў[5].
Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Вызьне дзеялі царква, капліца і 2 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі расейскія пачатковая школа і народная вучэльня, лякарня. У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў у мястэчку дзеялі 2 сынагогі, працавала лякарня і 5 крамаў[6].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Вызну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вызна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Вызьненскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[7]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. За часамі Слуцкага збройнага чыну (1920 год) праз Вызну праходзіла лінія абароны Грозаўскага палку Беларускай Народнай Рэспублікі. Да здушэньня паўстаньня мясцовую ўладу ажыцьцяўлялі сілы БНР. У 1923 годзе бальшавікі пераназвалі мястэчка ў Чырвоную Слабаду. У 1924 годзе Вызна стала цэнтрам Чырвонаслабодзкага раёну (які існаваў з 1924 па 1959 год). У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 27 чэрвеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
З 1959 году Вызна знаходзілася ў складзе Старобінскага, з 1962 году — Любанскага, з 1965 году — Салігорскага раёну.
- Мястэчка на старых здымках
- Мікалаеўская царква-мураўёўка, 1918 г.
- Царква. А. Сержпутоўскі, 1925 г.
- Сынагога. А. Сержпутоўскі, 1925 г.
- Школа, да 1941 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Рэлігія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У мястэчку Вызьне у XIX—XX стагодзьдзях існавала даўняя традыцыя хадзіць у прошчу для ўшанаваньня месца, дзе паводле паданьня зьяўлялася Багародзіца. У маладзіковыя нядзелі вызьнянскія вернікі ладзілі малітоўную прошчу да сьвятой крыніцы і каменя-сьледавіка, які меў назву Божая Ножка. Паводле легенды, тут спачатку адной, а потым і другой жанчыне зьявілася Божая Маці[14].
У Вызьне дзее царква Сьвятога Мікалая, арганізуецца каталіцкая парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і Сьвятога Барнабы, апостала[15].
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прадпрыемствы харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзібна-паркавы комплекс (XIX — пачатак XX стагодзьдзі)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца (XVIII ст.)
- Сынагога
- Царква Сьвятога Мікалая (2-я палова XIX ст., мураўёўка)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Браніслаў Залескі (1820—1880) — мастак, літаратар
- Юльян Сасноўскі (? — 1922) — адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 408.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 393.
- ↑ Архимандрит Николай. Историко-статистическое описание Минской епархии. — Санкт-Петербург: Типография Духовного журнала «Странник», 1864. С. 32.
- ↑ Jelski A. Wyzna // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S.162.
- ↑ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 316.
- ↑ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ↑ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Дучыц Л. Клімковіч І. Прыродныя святыні Беларусі ў каляндарных абрадах (сінкрэтызм язычніцтва і хрысціянства) // Фалькларыстычныя даследаванні. Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі. Зборнік навуковых артыкулаў. Выпуск 12; пад навуковай рэд. Т. Лук’янавай, С. Шамякінай. — Менск: Права і эканоміка, 2015. С. 240.
- ↑ Чырвоная Слабада (да 1923 г. Вызна) — парафія Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа і сьв. Барнабы, апостала, Catholic.by
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||