Чырвонадзіброўская Сеч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чырво́надзібро́ўская Се́ч (па-ўкраінску: Червонодібровська Січ) — духоўны, аздараўленча-спартовы комплекс для дзяцей ды юнацтва, дзе прапаґандуецца ўкраінская нацыянальная ідэя й патрыятычнае выхаваньне. З дапамогаю баявых мастацтваў разьвіваецца фізычная загартоўка (рукапаш гапак, фры-файт).

Царква Найсьвяцейшае Багародзіцы

Месца разьмяшчэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сеч месьціцца ў сяле Чырвоная Дзіброва Чарнавіцкае вобласьці.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ідэя стварэньня Чырвонадзіброўскае сечы паўстала ў 2000 годзе, заснавальнікамі й арґанізатарамі будаўніцтва сталі Валеры Чабатар ды Валеры Адайскі. У 2002 годзе пачалася забудова гарадзішча казацкае архітэктуры, што ўлучае ў сабе дравяную Царкву Найсьвяцейшае Багародзіцы, музэйны комплекс, канцэлярыю, некалькі курэняў, кавальню, разьбярскую майстэрню, майстэрню лозапляценьня.

Царкву пабудавалі з трыма невялікімі купаламі, узяўшы за архітэктурны ґрунт храм, што разьмешчаны непадалёк Ярэмчэ. Уласнаручна зрабілі разны іканастас, а абразы ў бізантыйскім стылі адмыслова для Сечы намалявалі манахі аднаго з манастыроў у Хмяльніцкай вобласьці. У 2007 годзе на Пакроў усталявалі тры крыжы, два зь якіх захаваліся ў мясцовай царквы, што была зачыненая румынамі ў 1930-х роках. У 2008 годзе храм быў асьвечаны, і з таго часу ў ім праходзяць рэґулярныя набажэнствы.

Казацкі табар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На базе Чырвонадзіброўскае Сечы Чарнавіцкаю вобласнаю фэдэрацыяю рыцарскіх адзінаборстваў ды фэдэрацыяю фры-файту арґанізаваны летні адпачынкава-аздараўленчы табар для дзяцей ды юнацтва.

З 2004 року на Сеч прыязджаюць дзеці з розных рэґіёнаў Украіны — Івана-Франкоўскае, Львоўскае, Тарнопальскае, Хмяльніцкае, Сумское абласьцей, Дніпру ды Кіева. Яны праходзяць вывучку з гісторыі Ўкраіны, займаюцца ўкраінскімі баявымі мастацтвамі, апаноўваюць верхавую язду, фармуюць нацыянальную сьвядомасьць ды хрысьціянскую мараль.

Арґанізатары табару супрацоўнічаюць з дабрачынным фондам Кацярыны Юшчанкі «Украіна 3000» ды фондам «Прыяцелі дзяцей», якія праводзяць у Карпатах шторочныя міжнародныя табары для дзяцей-сірот. Да табару наведваюцца музыкі з гурту «Гайдамакі», сьпявачка Руслана, Сашко Палажынскі з гурту «Тартак» ды іншыя людзі, якія робяць свой унёсак у разьвіцьцё Чырвонадзіброўскае Сечы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]