Чылійская гішпанская мова
Выгляд

Чылійская гішпанская мова (па-гішпанску: Español chileno, castellano chileno) — дыялект, акцэнт і варыянт гішпанскай мовы ў Чылі, уласны гэтаму краю, які часта лічыцца самастойнай адзінкаю ў дасьледаваньнях для вызначэньня амэрыканскіх дыялектных зонаў. Яна мае пэўныя адрозьненьні цягам сваёй геаграфічнай распаўсюджанасьці і паміж рознымі сацыяльнымі клясамі ды пакаленьнямі.