Перайсьці да зьместу

Чыгунка Малдовы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Чыгунка Малдовы» (па-румынску: Calea Ferată din Moldova)— чыгуначная кампанія Малдовы, дзяржаўнае прадпрыемства.

Агульнае апісаньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгунка Малдовы злучаецца з чыгункамі Украіны (Украінская чыгунка): Адэскай па станцыях Кучурган, Слабодка і Басарабяска (цяпер чыгуначны пуць ад станцыі Бесарабская да станцыі Беразіна (Адэскай чыгункі) знаходзіцца ў стадыі кансэрвацыі і не выкарыстоўваецца), Паўднёва-Заходняй па станцыях Магілёў-Падольскі і Кельменцы, Львоўскай па станцыі Мамалыга, а таксама з чыгункамі Румыніі (Căile Ferate Române) па станцыях Унгень, Рэні, Прут і Прыднястроўя. Кіраваньне чыгункі знаходзіцца ў Кішынёве.

Эксплуатацыйная даўжыня складала на 1991 год 1328,4 км. Электрыфікаваных пуцей у Малдове няма.

Цеплавоз вязе падарожнікаў на прыпынку Бельцы. Малдова. 2020 год.

Першая чыгуначная лінія на тэрыторыі Малдовы была пракладзена ў 1865 годзе ад станцыі Разьдзельная да станцыі Кучурган. У 1867 годзе гэта чыгунка была падоўжана да Ціраспаля, а ў 1871 годзе да Кішынёва. У 1873 годзе пачаўся рух па маршруце Кішынёў — Карнешць, а ў 1875 годзе лінія была падоўжана да Унгені.

У пачатку лістапада 1877 года была адкрыта для ваеннага злучэньня Бэндэра-Галацкая чыгунка працягласьцю 305 км.

У лістападзе 1893 года пачалася эксплюатацыя месцаў ад Магілёва да Окніцы з мостам праз Днестар, ад Окніцы да Ліпкані і ад Бэлці да Окніцы. У сьнежні 1893 года быў здадзены ў эксплюатацыю ўчастак ад Ліпкані да Наваселіцы, што давала магчымасьць злучыцца з Лембэрска-Чарнавіцкай чыгункай.

У жніўні 1894 года ўступіла ў дзеяньне чыгунка ад Рыбніцы да Бельцаў з мостам праз Днестар і 165-мэтровым тунэлем на перагоне ЛіпчэныМатэўцы.

Працягласьць чыгуначных ліній на пачатак 20 стагодзьдзя ў Бэсарабіі перавышала 850 км.

У 1914—1917 гг. пракладзены лініі БасарабяскаАкерман, Бэлць — Унгень і іншыя, агулам 416 км новых ліній. У сувязі з павелічэньнем працягласьці чыгунак адбыўся рост колькасьці рухомага састава: на чэрвень 1917 года паравознае дэпо Бэндэр мела 253 паравозы і зьяўлялася самым вялікім на Паўднёва-Заходняй чыгунцы.

У 1920—1940-х гадах, калі Бэсарабія ўваходзіла ў склад Румыніі, былі разабраны лініі ЛаргаКамянец-Падольскі, а таксама другія дарогі на ўчастках Бэндэр — Кішынёў — Унгень, ОкніцаНаваселіца. Сетка каляіны 1524 мм была перашыта па асноўных лініях (Наваселіца — Волчынец, Унгень — Окніца, Бэлць — Матэўцы, Унгень — Бэндэры, Басарабяска—Рэні, Басарабяска — Акерман, Басарабяска — Яргара — Прут) на каляіну 1435 мм — усяго 1187 км. Было дэмантавана і вывезена ў Румынію абсталяваньне чыгуначных майстэрняў на станцыях Бэндэры і Бэсарабская, лякаматыўных дэпо Окніцы і Фларэшць.

Зь першых дзён Вялікай Айчыннай вайны чыгунка зрабілася прыфрантавой, зьяўлялася асноўнай транспартнай дарогаю ў раёне баявых дзеяньняў. Па чыгунцы ажыцьцяўлялася эвакуацыя прамысловых прадпрыемстваў, падвозіліся да лініі фронту войскі і боепрыпасы. Каляіна на асноўных кірунках перашывалася тры разы: у ліпені 1940 года на каляіну 1524 мм, у жніўні 1941 года на каляіну 1435 мм, з траўня да канца 1944 ізноў на каляіну 1524 мм. За час вайны былі разбураны і зьнішчаны 20 % галоўных, 30 станцыйных пуцей, 50 % пуцейных будынкаў, важныя масты на Днястры і Прут, разабраны і вывезены 100 км рэйкавага палатна, 90 % станочнага абсталяваньня, 30 % ліній сувязі і г.д.[1].

C 1939 па 1997 гады дзейнічала вузкакалейная чыгунка Камянка — Папелюхі. У 1999 яна была разабрана.

У 1946—50 гг. на аднаўленьне і мадэрнізацыю чыгункі Малдовы было выдаткавана 3 млрд руб. зь бюджэту СССР. Было пабудавана больш 600 аб’ектаў, выканана больш 1 млн м³ земляных прац, пакладзена 1,7 млн м² будматэрыялаў, звыш 650 тыс. шпал, эксплюатацыйная даўжыня дасягнула 1020 км. У 1948 годзе была дасягнута сярэднесаюзная хуткасьць руху цягнікоў[1].

У савецкі час Малдаўская чыгунка ператваралася з тупіковай у магістраль міжнароднага значэньня, што злучала СССР з краінамі Балканскага паўвострава і Паўднёва-усходняй Эўропы. У траўні 1961 года ў Бельцкае дэпо паступіў першы цеплавоз ТЭ3, а праз 2 гады такіх цеплавозаў было ўжо сто[1]. У 1970—80-х гг. ва ўсіх гаспадарках чыгункі ішло інтэнсіўнае тэхнічнае пераўзбраеньне. Больш чым на траціну быў абноўлены парк пасажырскіх вагонаў. Рэканструяваліся галоўныя дарогі, ішла інтэнсіўная замена лёгкіх тыпаў рэек на цяжэйшыя. Кладка пуцей ажыцьцяўлялася на жалезабэтонныя шпалы і друзавы баляст. Быў створаны інфармацыйна-вылічальны цэнтар, пачалося ўкараненьне інфармацыйных тэхналёгій. Адбылося пераабсталяваньне грузавой гаспадаркі высокапрадукцыйнай тэхнікай. Колькасьць электра-казлавых кранаў і трактарных пагрузчыкаў узрасла ў паўтары разы. Узровень мэханізацыі пагрузна-разгрузных прац перавысіў 93 %[1].

У 1991 годзе пачалася электрыфікацыя чыгункі Разьдзельная (Украіна) — Кучурган (Украіна) — ЦіраспальБэндэры, з-за вайны ў Прыднястроўі яна была спынена[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чыгунка Малдовысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Чыгунка ў Эўропе