Перайсьці да зьместу

Чула-Віста

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чула-Віста
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна ЗША
Штат Каліфорнія
Дата заснаваньня 1911
Кіраўніцтва і ўлада
mayor of Chula Vista[d] Джон Макэн[d][1]
Геаграфія
Плошча 134,925 км²
Вышыня НУМ 21 м
Каардынаты 32°37′40″ пн. ш. 117°02′53″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 243 916 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 619
Паштовы індэкс 91909, 91910, 91911, 91912, 91913, 91914, 91915 і 91921
Сайт www.chulavistaca.gov
Чула-Віста на мапе ЗША ±
Чула-Віста
Чула-Віста
Чула-Віста
Чула-Віста
Чула-Віста
Чула-Віста

Чу́ла-Ві́ста (па-ангельску: Chula Vista) — места штату Каліфорнія, ЗША. Паводле перапісу насельніцтва 2020 году колькасьць жыхароў сягае 275 487 чалавек[2]. З гішпанскае мовы назва перакладаецца як «Прывабны від»[3][4][5][6][7][8][9]. Горад месьціцца прыкладна пасярэдзіне за 12,1 км паміж двума большымі местамі як то Сан-Дыега з боку ЗША і Тыхуанай з боку Мэксыкі.

Сьляды жыцьця чалавека на тэрыторыі сучаснага места датуюцца толькі 10 тысячаў гадоў таму[10]. Найстарэйшае паселішча ў межах сучаснага гораду зьявілася блізу 8 тысячаў гадоў таму[11].

У 1542 годзе флёт з трох караблёў Гішпанскай імпэрыі, ачолены Хуанам Радрыгесам Кабрыльлё, увайшоў у гавань Сан-Дыега. Раньнія дасьледаваньні гішпанскіх канкістадораў, прывялі да таго, што зямля была абвешчаная гішпанскімі ўладаньнямі. Вёска Чыяп, якую гішпанцы называлі Ля-Пунта, стала цэнтрам паўстаньня кумэяў супраць гішпанцаў у 1775 годзе[12]. Гістарычная зямля, на якой цяпер стаіць Чула-Віста стала часткай зямельнага надзелу, які быў вылучаны дзеля ўладкаваньня тут ранча[13]. Пасьля таго як Мэксыка атрымала незалежнасьць ад Гішпаніі, тэрыторыя сучаснага места ўвайшла ў склад рэгіёну Альта-Каліфорнія[6]. Па Амэрыканска-мэксыканскай вайне Каліфорнія была абвешчаная тэрыторыяй ЗША, у тым ліку пад юрысдыкцыю штатаў трапіла і зямля сучанага гораду. У 1873 годзе армія ЗША пабудавала тэлеграфную лінію паміж Сан-Дыега і Форт-Юма, якая праходзіла праз Чулу-Вісту[14][15].

Старая баптысцкая царква ў Чула-Вісьце.

Мястэчка зьявілася як паселішча на пяць тысячаў акраў. Першы дамок быў узьведзены ў 1887 годзе, а да 1889 году было пабудавана агулам дзесяць дамоў[16]. Прыблізна ў гэты час тут паўстаў цытрынавы сад, дзякуючы прафэсару зь Вісконсінага ўнівэрсытэту, які пераехаў сюды, калі сышоў на пэнсію[17]. Назву Чула-Віста прапанаваў інжынэр Джэймз Шулер. Завяршэньне будаўніцтва плаціны ў 1888 годзе дазволіла пачаць абвадненьне сельскагаспадарчых угодзьдзяў, і на пэўны час горад стаў найбуйнейшым у сьвеце цэнтрам вырошчваньня цытрынаў[13]. У 1889 годзе горад стаў месцам першай фабрыкі гадзіньнікаў на захад ад ракі Місысыпі[18][19][20]. А яшчэ крыху пазьней сюды працягнулі чыгунку. У 1911 годзе Чула-Віста мела 61 км² сельскагаспадарчых угодзьдзяў, зь якіх 16 км² былі занятыя цытрынавымі садамі[21]. Жыхары паселішча прагаласавалі за інкарпарацыю 17 кастрычніка 1911 году, што хутка было зацьверджана ўладамі штату[13].

Хоць Вялікая дэпрэсія істотна закранула Чула-Вісту, сельская гаспадарка ўсё яшчэ давала значны прыбытак. У 1931 годзе цытрынавыя сады прынесьлі 1 мільён даляраў, а палі зь сялерай далі прыбытак у 600 тысяч даляраў[13]. У 1941 годзе кампанія Rohr Aircraft пабудавала тут свой завод, кардынальна зьмяніўшы горад. Насельніцтва Чула-Вісты ў паваенны час тройчы павялічылася — з 5 тысячаў жыхароў у 1940 годзе да больш як 16 тысячаў у 1950 годзе[13]. Гэта было павязана з тым, што многія рабочыя заводаў і тысячы вайскоўцаў засталіся ў рэгіёне па Другой сусьветнай вайне. Хутка пасьля гэтага зьніклі апошнія цытрынавыя сады і сельскагаспадарчыя палі[13].

  1. ↑ https://www.chulavistaca.gov/departments/mayor-and-council/mayor
  2. ↑ Chula Vista city, California. United States Census Bureau.
  3. ↑ About Chula Vista. City of Chula Vista. Архіўная копія ад 03.2013 г.
  4. ↑ Rural Californian. — Rural Californian, 1893.
  5. ↑ Bowler, Edward; Bowler, Barbara Cruising Guide to San Diego Bay. — Paradise Cay Publications. — ISBN 978-0-939837-55-7
  6. 1 2 Chula Vista in Perspective, Chapter 3. City of Chula Vista (12.2005). Архіўная копія ад 03.2012 г.
  7. ↑  Hadleigh, Boze Mexico's Most Wanted™: The Top 10 Book of Chicano Culture, Latin Lovers, and Hispanic Pride. — Potomac Books, Inc.. — ISBN 978-1-59797-149-2
  8. ↑ Leland Fetzer San Diego County Place Names, A to Z. — Sunbelt Publications, Inc., 2005. — ISBN 978-0-932653-73-4
  9. ↑ Darlow, Alfred; Brook, Harry Ellington The Rand-McNally Guide to California Via the Overland Route. — Rand, McNally, 1903.
  10. ↑ Prehistoric South Bay. South Bay Historical Society (2014). Архіўная копія ад 05.2018 г.
  11. ↑ First People // South Bay Historical Society Bulletin. — 12.2017. — № 17.
  12. ↑ Carrico, Richard Kumeyaay History. www.kumeyaay.com.
  13. 1 2 3 4 5 6 Brief History of Chula Vista. City of Cula Vista. Архіўная копія ад 11.2010 г.
  14. ↑ Schoenherr, Steven (10.2004) Otay Valley. University of San Diego. Архіўная копія ад 05.2008 г.
  15. ↑ Schoenherr, Steven (02.2015) SBHS News. South Bay Historical Society. Архіўная копія ад 09.2015 г.
  16. ↑ Nancy Ray. Chula Vista, County's 2nd Largest City, Has Problem With Image // Los Angeles Times, 05.1986 г.
  17. ↑ Walter, Susan. South Bay’s juicy history // Star News, 11.2011 г.
  18. ↑ Crawford, Richard. Watch factory in Otay never quiet lived up to billing // San Diego Union-Tribune, 12.04.2008 г.
  19. ↑ Schinto, Jeanne Otay Watch Works and the famous Jessop clock downtown San Diego // Reader. — San Diego: 06.05.1999.
  20. ↑ Schoenherr, Steve (10.05.2017) Otay Watch Factory. South Bay Historical Society.
  21. ↑ Blocker, John Ladybugs Saved Chula Vista’s Title as Lemon Capitol the World // California Garden. — 2011. — Т. 102. — № 1.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]